Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У “шэрую кнігу” ўключаць чыноўнікаў, датычных да рэпрэсіяў


Алег Грузьдзіловіч, Менск Аргкамітэт “Грамадзкай камісіі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў” прыняў новыя рашэньні ў справе абароны рэпрэсаваных.

“Мы зацьвердзілі форму заявы людзей, якія пацярпелі ад дзейнага рэжыму за свае палітычныя погляды, а таксама ўхвалілі праект палажэньня аб камісіі, што дапаможа хутка пачаць нашу рэальную працу,“— паведаміў Радыё Свабода сябра аргкамітэту Ігар Рынкевіч. Паводле ўхваленага праекту, грамадзкая камісія будзе падпарадкаваная палітрадзе Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, што цалкам адпавядае рашэньням Кангрэсу, які прайшоў сёлета ў траўні.

Ігар Рынкевіч таксама паведаміў, што сябры аргкамітэту ўжо пачалі зьбіраць базу дадзеных рэпрэсаваных, а таксама гэтак званую “шэрую кнігу” – сьпіс судзьдзяў, міліцыянтаў і чыноўнікаў, датычных да палітычных рэпрэсіяў у сучаснай Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG