Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Амбасадар Сурыкаў абвяргае самога сябе


Паводле ІТАР-ТАСС У Расеі няма ніякіх плянаў разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі. Пра гэта сёньня заявіў карэспандэнту ІТАР-ТАСС амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў.

Ён адзначыў, што ягоная пазыцыя адносна разьвіцьця вайсковага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй, выказаная напярэдадні ў інтэрвію аднаму са сродкаў масавай інфармацыі, “была зусім няправільна інтэрпрэтаваная”.

Разам з тым, Сурыкаў дадаў, што “Расея сапраўды сур’ёзна занепакоеная намерамі ЗША разьмясьціць ва Ўсходняй Эўропе элемэнты супрацьракетнай абароны”. Пры гэтым “у выпадку ўзьнікненьня новых пагрозаў бясьпекі РФ і яе саюзьніку Беларусі, а разьмяшчэньне сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі – гэта пагрозы, могуць быць зробленыя адэкватныя захады”, -- адзначыў амбасадар. “А якія канкрэтна гэта будуць захады – сваё слова павінны сказаць экспэрты: дыпляматы, вайскоўцы. Менавіта яны будуць вызначаць – што, дзе, калі, што можна, што нельга супрацьпаставіць магчымым новым пагрозам, -- сказаў Сурыкаў. Але “ніякіх плянаў разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі ў РФ няма”, -- падкрэсьліў расейскі дыплямат.

• А.Саньнікаў: "Лукашэнка павінен адрэагаваць на заяву Сурыкава", 28.08.2007 • Станіслаў Шушкевіч: “Расея ўсё больш вяртаецца на пазыцыі былога СССР”, 27.08.2007 • Расея марыць вярнуць у Беларусь ядзерную зброю?, 27.08.2007
XS
SM
MD
LG