Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хачу павіншаваць Станіслава Шушкевіча з вылучэньнем на Нобэлеўскую прэмію”


Радыё Свабода, Менск Агляд званкоў на "Свабоду" за 28 жніўня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24

Спадар: “Зь інфармацыі вашага радыё атрымліваецца, што некалькі дзён таму чатыры падлеткі сабраліся і напісалі на плоце “Жыве Беларусь!”. Гэта каторы раз ужо сьведчыць, што ў шэрагі людзей, якія змагаюцца за Беларусь, столькі ўлучана розных спэцслужбаў, што яны не пасьпеюць нават зрабіць улётку ці расьцяжку, а ўжо цэлыя эскадроны сьмертнікаў на іх нападаюць. Трэба зьмяніць тактыку і рабіць паводле прынцыпу: а хто, калі ня я? Гэта тым, хто хоча нешта рабіць для Беларусі. І рабіць самому, аднаму, тлумачальную працу між людзей – у электрычках, каля дамоў, каля прахадных прадпрыемстваў”.

Слухач: “Колісь адна разумная галава з гордасьцю пахвалялася з трыбуны ААН пра вывад ядзернай зброі з Рэспублікі. Крыху пазьней той чалавек ужо шкадаваў, што вывелі грозныя ракеты зь Беларусі. Таму вельмі слушнай і своечасовай зьяўляецца прапанова Леха Валэнсы аб вылучэньні на Нобэлеўскую прэмію міру Станіслава Шушкевіча, бо гэта ён на пачатку 90-х настойваў на нэўтралітэце Рэспублікі і адмове ўваходжаньня ў ваенныя хаўрусы. Шкада, што была згублена магчымасьць ужо тады збудаваць сваю ўсходнеэўрапейскую Швэйцарыю. І менавіта Станіслава Шушкевіча лічаць першым кіраўніком незалежнай Беларусі”.

Спадар: “Я хачу павіншаваць Станіслава Шушкевіча з вылучэньнем на Нобэлеўскую прэмію. І хачу падзякаваць яму. Ён меў рацыю, калі сказаў: “кіраваць дзяржаваю на сучасным этапе, карыстаючыся састарэлымі падручнікамі палітрука, немагчыма”. Дзякуй Вам”.

Спадар: “Я асьлеп. Трэба ставіць хрусталік за 800 тысяч, а калі падрамантаваць, дык 300 даляраў. А як можна гэта зрабіць, калі я атрымліваю 300 тысяч беларускіх рублёў. Гэта ж колькі трэба зьбіраць? Ня есьці, ня піць. Што рабіць? Куды зьвяртацца? Банкі нам ня плацяць тых грошай, каторыя трэба, а самі атрымліваюць у 10-20 разоў болей. Дык якая гэта свабода? Ці гэта свабода, калі адзін атрымлівае многа, а іншы зусім нічога?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG