Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дождж у Маляцічах падмачыў ідэалёгію


Віталь Сямашка, Маляцічы У вёсцы Маляцічы ў Крычаўскім раёне за некалькі дзён да пачатку навучальнага году знаходзіцца, бадай, поўным складам раённы аддзел адукацыі. Мэтадыстаў, настаўнікаў суседніх школ папрасілі папрацаваць на аднаўленьні школы ў Маляцічах. Там пабываў і карэспандэнт Свабоды.

На парозе Маляцічаўскай сярэдняй школы мяне сустрэў пажылы дзядзька ў шортах, брудных пальчатках ды запыленай “тэнісцы”. Ён тут жа запатрабаваў пасьведчаньне ды пашпарт зь менскай прапіскай. Пасьля схапіўся за галаву: маўляў, “аж з Амэрыкі прыехалі, быццам іх дзеці тут вучацца...” Аказалася, гэта загадчык Крычаўскага райана спадар Мазок.

Пры канцы ліпеня крычаўская незалежная газэта “Вольны горад” абнародавала факты, што тычацца гатоўнасьці школы да навучальнага году. Мясцовыя кіраўнікі вырашылі зрабіць над ёй так званы “шатровы” дах. Нечакана наляцеў ураган з праліўным дажджом. Паваліліся страпілы, школу заліла вадой. Шыферу накрыць дах проста не было падрыхтавана. На першым паверсе вада ўзьнялася аж да 10 сантымэтраў. Сярод іншага затапіла “ідэалягічны” кабінэт, там сапсаваўся партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

На ўчора вонкава дах пасьпелі накрыць. Але на тэрыторыі разбураныя ўсе дарожкі. У школьных кабінэтах я ўбачыў сьляды цекласьці, што праступілі на пазаўчора пафарбаваных сьценах. У настаўніцкую ды сталоўку ўваходзіш, заціснуўшы нос ад пахаў застарэлай ужо цьвілі. Разваленыя гаўбцы. Будаўнікі сказалі, што шанцы адрамантаваць школу да 1 верасьня нулявыя.

Таму мясцовыя жыхары зьбіраюць дзяцей у бліжэйшую школу – яна ў вёсцы Бель, да якой 15 кілямэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG