Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: непаўналетніх актывістаў дапытваюць без бацькоў


Радыё Свабода, Магілёў Непаўналетніх моладзевых актывістаў Расьціслава Панкратава і Алега Каштанава пачаў дапытваць інспэктар у справах непаўналетніх капітан Аляксандар Філіпенка. Яго тэрмінова выклікалі дзяжурныя міліцыянты. Допыт зьняволеных актывістаў адбываецца без прысутнасьці бацькоў. Міліцыянты кажуць, што бацькоў выклікалі, але тыя яшчэ не прыехалі.

Тым часам сталі вядомыя абставіны затрыманьня хлопцаў. Іх затрымалі на загад намесьніка начальніка абласной управы міліцыі. Той нібыта бачыў, як хлопцы распаўсюджвалі бел-чырвона-белыя стужкі і адзін аднаму перадавалі вялікага памеру бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыянт паведаміў пра ўбачанае ў пастарунак, і хлопцаў тут жа затрымалі.

• Магілёў: затрыманы два актывісты моладзевага руху, 27.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG