Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Вадзім Болбас


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе інжынэр-хімік, эколяг і журналіст зь Сьветлагорску Вадзім Болбас. У мінулую суботу на нашых хвалях гучала эсэ Вадзіма Болбаса ў рубрыцы “Ў што я веру”.

У нашым начным эфіры – рэпартаж з Курапатаў, дзе сёньня прайшло ўшанаваньне памяці ахвяраў масавага расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі 27 жніўня 1937 году – у той дзень у Менску закатавалі групу археолягаў, настаўнікаў і каталіцкіх сьвятароў.

Людзі на магілёўскіх вуліцах адкажуць на пытаньне, каму зь беларусаў варта прысудзіць Нобэлеўскую прэмію і за якія заслугі.

Таксама ў “Начной Свабодзе” аповед пра завершаны напярэдадні рок-фэстываль “Be2gether” – фэстываль адбываўся ля падножжа Нарвіліскага замку, за 50 мэтраў ад беларуска-літоўскай мяжы, і быў прысьвечаны 50-годзьдзю Эўрапейскага Зьвязу.

У “Начных досьледах” – размова пра пляны беларускага ДАІ пераняць досьвед ізраільскіх калегаў: разьмясьціць на дарогах шчыты са словамі “Хто парушае правілы дарожнага руху, у таго мужчынская годнасьць меншая”. Віцебскія кіроўцы ў нашым апытаньні скажуць, як яны ставяцца да новай ініцыятывы ДАІ.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў пачне аповед пра музыку Міхала Казіміра Агінскага.

У “Начной чытанцы” на гэтым тыдні будуць гучаць вершы Зьніча (Алега Бембеля).

Пасьля 23-й гадзіны – “Праскі акцэнт”: гісторыкі Павал Лойка, Генадзь Сагановіч і Алесь Смалянчук гавораць пра тое, як мяняліся школьныя падручнікі ў Беларусі за гады незалежнасьці; а 23.33 – “Дом літаратара”: у круглым стале да 90-годзьдзя Пімена Панчанкі бяруць удзел Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі і Анатоль Сідарэвіч.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG