Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на “Свабодзе”


Радыё Свабода Не прасьпі ранішняга жывога эфіру ў 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У аўторак на "Свабодзе" – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.30.

07.00 * Жывы эфір:

* Маладафронтаўцы ў Баранавічах праводзяць чарговую талаку ля помніка ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Кіруе юнакамі Яраслаў Грышчэня, супраць якога заведзеная крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

* Наўпроставы эфір зь віцебскім апазыцыянэрам Барысам Хамайдам – пра пагрозы з боку РНЕ на адрас Мірона, якімі пачала займацца пракуратура.

* У адзінай гарадзкой школе Віцебшчыны зь беларускамоўным навучаньнем зьявіліся “альтэрнатыўныя” клясы. Незарэгістраваны рух “За свабоду” зьбірае подпісы супраць гэтага рашэньня.

* Рэпартаж з Крычаўскага раёну пра аўральны рамонт вясковай школы.

* Дыскусія пра заяву расейскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пра магчымасьць разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.30 * Падарожжа Свабоды – партрэт браслаўскага краязнаўцы Кастуся Шыдлоўскага.

18.45 * Беларускае замежжа– беларусы з розных кантынэнтаў гэтай восеньню пачынаюць кампанію “Супраць кантролю і цэнзуры ў Байнэце“, ініцыяваную некалькімі моладзевымі арагнізацыямі. Кампанія пачынаецца з акцыі ў інтэрнэце 30 жніўня – у дзень нараджэньня цяперашняга кіраўніка Беларусі. “Беларускі інтэрнэт чакаюць цяжкія часы, бо рукі дзяржаўнай машыны дацягнуліся і да гэтай апошняй выспы свабоды ў Беларусі“, – адзначаецца ў заяве пра новую акцыю супраць цэнзуры ў сеціве. Пра тое, наколькі сур''ёзная пагроза свабодзе слова ў байнэце, пра змаганьне супраць цэнзуры і нападаў на незалежныя беларускія сайты распавядаюць беларускія актывісты з розных краінаў.

19.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * Паштовая скрынка 111 – лісты слухачоў на "Свабоду" чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 * Вольная студыя – у гасьцях у Міхася Скоблы будзе пісьменьнік і кінасцэнарыст Уладзімер Сьцяпан. Сярод тэмаў гутаркі – ці патрэбна Сьвята беларускага пісьменства й друку ў час, калі выданьне беларускамоўных кніг скарачаецца з кожным годам? Ці заменіць інтэрнэтная літаратура традыцыйную кнігу? Чаму кожны сучасны пісьменьнік павінен мець свой “жывы часопіс” у сеціве?

20.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * Падарожжа Свабоды – партрэт браслаўскага краязнаўцы Кастуся Шыдлоўскага.

20.45 * Беларускае замежжа – пра змаганьне супраць цэнзуры і нападаў на незалежныя беларускія сайты распавядаюць беларускія актывісты з розных краінаў.

21.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * Паштовая скрынка 111 – лісты слухачоў на "Свабоду" чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * Вольная студыя – Міхась Скобла гутарыць зь пісьменьнікам і кінасцэнарыстам Уладзімерам Сьцяпанам.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * Падарожжа Свабоды – партрэт браслаўскага краязнаўцы Кастуся Шыдлоўскага.

23.15 * Беларускае замежжа – пра змаганьне супраць цэнзуры і нападаў на незалежныя беларускія сайты распавядаюць беларускія актывісты з розных краінаў.

23.30 * Паштовая скрынка 111 – лісты слухачоў на "Свабоду" чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * Вольная студыя – Міхась Скобла гутарыць зь пісьменьнікам і кінасцэнарыстам Уладзімерам Сьцяпанам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG