Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі адклікала папярэджаньне БСДП (Грамада)


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня офіс Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) наведала супрацоўніца Міністэрства юстыцыі. Яна папрасіла вярнуць дасланы ліст і загад аб вынесеным напярэдадні пісьмовым папярэджаньні.

Прадстаўніца мін’юсту патлумачыла, што ліст і загад быў накіраваны на адрас БСДП (Грамада) памылкова. Маўляў, чыноўнік мін’юсту зрабіў памылку і зблытаў назвы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

Нагадаем, 24 жніўня Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне шасьці партыям, сярод якіх называлася БСДП (Грамада). Чыноўнікі пагражаюць прыпыніць іх дзейнасьць альбо зьліквідаваць у судовым парадку. Як заяўляе Міністэрства юстыцыі, нягледзячы на патрабаваньні і папярэджаньні, гэтыя партыі дагэтуль не ўтварылі неабходнай колькасьці аргструктур.

Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні тром апазыцыйным арганізацыям – Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёныя” і БСДП (Грамада), а таксама Беларускай сацыяльна-спартовай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды і Рэспубліканскай партыі.

Як рэагуюць партыі на папярэджаньне мін’юсту?, 25.08.2007 Ліквідацыя пагражае яшчэ тром апазыцыйным партыям, 24.08.2007
XS
SM
MD
LG