Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз патрабуе вызваліць беларускіх палітвязьняў


Радыё Свабода Эўракамісар у пытаньнях зьнешніх сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр "занепакоеная новымі арыштамі і затрыманьнямі" маладзёвых актывістаў у Беларусі.

Фэрэра-Вальднэр заклікала беларускія ўлады "неадкладна вызваліць усіх, хто затрыманы паводле палітычных матываў, і паважаць неад''емнае права людзей Беларусі на мірныя сходы і свабоду выказваньняў". Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным сайце Эўракамісіі.

"Пасьля арыштаў і затрыманьняў некаторых актывістаў беларускай дэмакратычнай апазыцыі ў ліпені, з асуджэньнем якіх я ўжо выступала, я занепакоеная новымі арыштамі і затрыманьнямі, аб якіх паведамлялася ў апошнія дні, у тым ліку арыштам Паўла Севярынца",– падкрэсьліваецца ў заяве.

Павал Севярынец і яшчэ 30 чалавек былі затрыманыя 19 жніўня ў Берасьці падчас прэзэнтацыі кнігі "Лісты зь лесу" ў офісе суполкі Партыі БНФ. Суд Маскоўскага раёну Берасьця 22 жніўня засудзіў Севярынца да 15 сутак арышту за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года.

У Нясьвіжы затрыманы чатыры актывісты "Маладога фронту", 25.08.2007 Берасьце: у суд Маскоўскага раёну выклікаюць 12 актывістаў апазыцыі, 23.08.2007 “Малады фронт” – пад крымінальным перасьледам, 10.08.2007 Новыя крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў, 8.08.2007
XS
SM
MD
LG