Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Шушкевіч: “Расея ўсё больш вяртаецца на пазыцыі былога СССР”


Альгерд Невяроўскі, Менск Заяву амбасадара Расеі Аляксандра Сурыкава пра магчымае разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх аб''ектаў, якія “маюць дачыненьне да ядзернай зброі”, у інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч. Пятнаццаць гадоў таму ён спрычыніўся да вываду зь Беларусі савецкай ядзернай зброі.

Шушкевіч: “Расея ўсё больш вяртаецца на пазыцыі былога СССР і хоча быць імпэрыяй, якая пагражае сьвету сваімі ядзернымі боегалоўкамі. Ведаеце, некалі Алесь Адамовіч добра сказаў, што гэта монстар, які ашчацініўся сваімі ядзернымі ракетамі супраць астатняга сьвету. Вось да гэтага і ідзе.

Каму гэта трэба, я не разумею. А што для Беларусі гэта дрэнна, і што гэта найвялікшая пагроза – разьмяшчэньне такіх структураў на беларускай тэрыторыі — гэта абсалютна зразумела. І ў гэтае пекла нас можа прывесьці толькі лукашэнкаўскае вернамаскоўскае падданства”.

Карэспандэнт: “Скажыце, як, на вашу думку, павінны адрэагаваць беларускія ўлады на такую заяву расейскага амбасадара?”

Шушкевіч: “Цяперашнія беларускія ўлады будуць рэагаваць так, як будзе рэагаваць Лукашэнка. Яны ніякай уласнай пазыцыі ня могуць мець. Ні Міністэрства замежных справаў, ні Савет Міністраў. І таму яны будуць чакаць, як той прарэагуе”.

Лех Валэнса вылучыў на Нобэлеўскую прэмію міру Станіслава Шушкевіча, 24.08.2007 Онлайн-канфэрэнцыя са Станіславам Шушкевічам, 6.12.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG