Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спыніла экспарт электраэнэргіі ў Польшчу


Радыё Свабода Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка канцэрну "Белэнэрга" Уладзімер Кардуба, якога цытуе агенцтва "Ітар-ТАСС".

"У сувязі з падаражэньнем расейскага газу Беларусь цяпер не экспартуе электраэнэргію. Яе цана стала непрывабнай для Польшчы",– сказаў Кардуба. Ён дадаў, што большасьць беларускіх электрастанцыяў працуюць на газе.

Апрача таго, узрасьлі патрэбы ў электраэнэргіі на ўнутраным рынку ў сувязі з тым, што ад чэрвеня Беларусь не атрымлівае электрычнасьць з Украіны. Беларусь разьлічвае на аднаўленьне паставак з Украіны, працягваюцца перамовы, але "пахваліцца пакуль няма чым", – прызнаў Кардуба.

Беларусь плянавала сёлета атрымаць 3,3 мільярда кілават-гадзінаў украінскай электраэнэргіі, але рэальна імпартавала толькі 1 мільярд. Апрача ўласнай вытворчасьці Беларусь імпартуе электраэнэргію з Расеі.
XS
SM
MD
LG