Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча гатовая далучыцца да “Шэнгенскай зоны”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле Вышэйшай кантрольнай палаты краіны, усе неабходныя патрабаваньні ў справе далучэньня Польшчы да “Шэнгенскай зоны” выкананыя. Гэта значыць, што ад 1 студзеня 2008 году кантроль на мяжы Польшчы з Чэхіяй, Літвой, Нямеччынай і Славаччынай зьнікне.

Галоўная праблема палягала ў тым, каб далучыць кампутарную сыстэму польскіх памежнікаў да базы дадзеных краінаў, якія падпісалі Шэнгенскае пагадненьне. Тады можна кантраляваць рух асобаў празь межы краінаў-падпісантаў.

“Ня будзе пасярэднікаў. Зацікаўленая краіна накіроўвае ў базу дадзеных імя і прозьвішча асобы, якая знаходзіцца ў вышуку, і гэтыя дадзеныя бачыць памежнік, напрыклад, у Тэрэспалі. Ён адразу ведае, што гэтая асоба у вышуку”, - кажа экспэрт Януш Новак.

Ужо цяпер на мяжы Польшчы зь Нямеччынай, Чэхіяй, Літвой і Славаччынай памежны і мытны кантроль, асабліва ў дачыненьні да грамадзянаў гэтых краінаў, цяжка назваць жорсткім, але ад 1 студзеня 2008 году яго ня будзе ўвогуле.

А ад сакавіка наступнага году зьнікнуць праверкі і на лётнішчах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG