Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі амбасадар: У Беларусі могуць зьявіцца аб''екты, якія маюць дачыненьне да ядзернай зброі


Радыё Свабода Расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў не выключае зьяўленьня ў Беларусі новых расейскіх вайсковых аб''ектаў у адказ на разьмяшчэньне ў Польшчы і Чэхіі аб''ектаў амэрыканскай супрацьракетнай сыстэмы.

"Гэта залежыць ад узроўню нашай палітычнай інтэграцыі, а таксама ад меркаваньняў экспэртаў, дыпляматаў, вайскоўцаў: патрэбна, можна, калі, як. Я маю на ўвазе аб''екты, якія маюць дачыненьне да ядзернай зброі",– сказаў Сурыкаў у інтэрвію агенцтву "Інтэрфакс" .

Акрамя таго спадар Сурыкаў заявіў, што Расея гатовая ўзяць удзел у будаўніцтве ў Беларусі атамнай станцыі.

У Беларусі існуюць два расейскія вайсковыя аб''екты: станцыя кіраваньня расейскім флётам, што каля Вілейкі, і радыёлякацыйная станцыя "Волга" ля Баранавіч.

Камэнтары беларускіх палітыкаў да гэтай заявы расейскага амбасадара – пазьней на нашым сайце і ў эфіры "Свабоды".

Станіслаў Шушкевіч: “Расея ўсё больш вяртаецца на пазыцыі былога СССР”, 27.08.2007 Амэрыканскі радар -- дык ёсьць пагроза ці няма?, 13.08.2007 Ці вяртаецца Аляксандар Лукашэнка да антызаходняй палітыкі?, 13.07.2007 Якія пэрспэктывы разьвязаньня расейска-амэрыканскага канфлікту ў пытаньні супрацьракетнай абароны?, 11.06.2007 Пуцін прапанаваў ЗША выкарыстоўваць радар у Азэрбайджане, 8.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG