Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ўлады не дазваляюць пікеты ў падтрымку А.Казуліна?


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Аляксандар Казулін не зьяўляецца палітвязьнем, ён асуджаны паводле крымінальнага артыкулу”, -- напісана ў адказе гарадзкіх уладаў Жлобіна на заяўку аб правядзеньні 30 жніўня пікету ў падтрымку Аляксандра Казуліна. Улады Жлобіна не далі дазволу на правядзеньне пікету, спаслаўшыся на тое, што ціск на рашэньне суду адносна справы А.Казуліна “не дазволены законам”.

Падобную адмову таксама атрымалі заяўнікі пікету ў Сьветлагорску, – паведаміў Радыё Свабода былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч. Паводле яго, разам у мясцовыя органы ўлады краіны было пададзена болей за 50 заявак на пікеты ў падтрымку былога кандыдата на прэзыдэнта. Акцыі плянуюцца ў Менску, усіх абласных цэнтрах, а таксама Баранавічах, Лідзе, Барысаве і пасёлку Віцьба, дзе ў калёніі трымаюць А.Казуліна.

“Усе рашэньні паводле заявак мусяць прыняць не пазьней за 27 жніўня, але пра некаторыя людзі даведаюцца пазьней, бо іх дашлюць па пошце. Пакуль ніводнай згоды няма. Мы спадзяемся, што хоць дзе-небудзь улады прымуць законнае рашэньне, бо не хацелі б абвастрэньня”, -- сказаў Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, А.Казулін знаходзіцца ў вязьніцы ўжо болей за 500 дзён. Палітыка пакаралі за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў, між тым, многія палітыкі і праваабаронцы ў Беларусі і сьвеце лічаць прысуд палітычна матываваным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG