Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец будзе слухаць радыё ў вязьніцы


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня начальнік упраўленьня міліцыі Ленінскага раёну Берасьця палкоўнік Юры Карпінчык, які таксама курыруе ў горадзе ўстановы пэнітэнцыярнай сыстэмы, дазволіў перадаць у камэру Паўла Севярынца кароткахвалевы радыёпрымач.

Як паведаміў Радыё Свабода берасьцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін, яшчэ ў мінулую пятніцу ён, а таксама былы кандыдат на дэпутата Берасьцейскага абласнога савету Ўладзімер Малей пісьмова зьвярнуліся ва ўпраўленьне міліцыі і пракуратуру з патрабаваньнем забясьпечыць Севярынцу магчымасьць чытаць пэрыёдыку і глядзець тэлебачаньне.

“Заяву ў нашай прысутнасьці разглядаў палкоўнік Карпінчык, – кажа Ўладзімер Вялічкін. – Палкоўнік патлумачыў, што ў камэры Паўла Севярынца няма электрычнай разэткі, а таму прагляд тэлеперадачаў немагчымы.

Паводле Ўладзімера Вялічкіна, Павал атрымае сучасны прымач, па якім можна будзе слухаць і перадачы Радыё Свабода.

• Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007
XS
SM
MD
LG