Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Аляксей Шыдлоўскі зноў у турме


Любоў Лунёва, Менск Сёньня раніцай міліцыя затрымала актывіста дэмакратычнага руху Аляксея Шыдлоўскага і завезла ў турму на Акрэсьціна.

Аляксей Шыдлоўскі павінен адседзець яшчэ 5 сутак паводле рашэньня суду.

Нагадаем, што напярэдадні сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 27 ліпеня Аляксей Шыдлоўскі цягам дня быў двойчы затрыманы. Двойчы на яго складалі пратаколы. Паводле другога быў вынесены прысуд -- арышт на 15 сутак. Гэты тэрмін зьняволеньня апазыцыянэр адбыў. Цяпер Аляксей Шыдлоўскі павінен адседзець 5 сутак --прысуд паводле першага пратаколу. У абодвух выпадках ён абвінавачваўся ў дробным хуліганстве.

• Аляксей Шыдлоўскі – з арышту пад арышт, 8.08.2007
XS
SM
MD
LG