Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Слаўся, Айчына, ты наша свабодная, моцная дружбай савецкіх людзей!”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 27 жніўня ў розныя гады мінулага.

“Советская Белоруссия” ў 1947 годзе піша пра Дзяржаўны ансамбль песьні і танца Беларусі: “Гэтыя песьні апавядаюць пра мінулае жыцьцё беларускага народу, прыціснутага, прыгнечанага, але энэргічнага змагара супраць сваіх прыгнятальнікаў — іншаземных захопнікаў, пра імкненьне беларусаў да волі, да шчасьця і, нарэшце, пра тое, як дамагліся яны гэтай свабоды з дапамогай вялікага расейскага народу, як крочаць яны пад кіраўніцтвам бацькі і сябра свайго таварыша Сталіна да новага росквіту і магутнасьці {поруч зь іншымі народамі Савецкага Саюзу, будуючы сьветлую будучыню любай сваёй Айчыны}”.

“Колхозная правда”, 1957 год. Друкуецца праект закону БССР “Аб узмацненьні барацьбы з антыграмадзкімі, паразытычнымі элемэнтамі”: “Устанавіць, што да паўналетніх грамадзян, якія трымаюцца антыграмадзкага, паразытычнага ладу жыцьця, злосна ўхіляюцца ад грамадзка-карыснай працы, а таксама жывуць на непрацоўныя даходы, могуць рабіцца захады грамадзкага ўзьдзеяньня ў выглядзе высылкі па грамадзкім прысудзе на тэрмін ад двух да пяці гадоў з абавязковым далучэньнем да працоўнай дзейнасьці на месцы высылкі”.

У 1977 годзе “Вечерний Минск” знаёміць з тэкстам гімну СССР С.Міхалкова і Г.Эль-Рэгістана ў перакладзе на беларускую мову П.Броўкі, К.Крапівы, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі, Р.Барадуліна:

“У ззянні ідэй камунізму няспынным Мы бачым наступныя нашы гады, І сцягу Чырвонаму слаўнай Айчыны Мы вернымі будзем бязмежна, заўжды!

Слаўся, Айчына ты наша свабодная, Моцная дружбай савецкіх людзей! Партыя Леніна — сіла народная Нас да вяршынь камунізму вядзе!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG