Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі міністар пашкадаваў, што не сустрэў на фэсьце “Be2gether” свайго беларускага калегу


Іна Студзінская, Нарвілішкі, Літва У Літве ў мястэчку Нарвілішкі, што на самай мяжы з Беларусьсю, завяршыўся буйны міжнародны музычны фэстываль “Be2gether” , ськіраваны на спрыяньне дэмакратыі ў Беларусі.

Праграма фэсту была вельмі разнастайнай. Гэта сапраўды было сьвята розных культур, на якім вельмі добра выступілі і беларусы. Публіка цёпла ўспрыняла выступы беларускіх удзельнікаў фэсту: гуртоў "Ляпіс Трубецкой", "Drum Extasy" і "IQ-48". На прэсавай канфэрэнцыі беларускіх музык, на якой яны казалі пра беларускую музыку і грамадзка-палітычную сытуацыю, проста не было месца.

На фэсьце было шмат бела-чырвона-белых сьцягоў. Сярод іншых фэстываль наведаў міністар замежных справаў Ліівы Пятрас Вайтэкюнас, які раней быў амбасадарам у Беларусі. Ён у размове з карэспандэнтам "Свабоды" выказаў шкадаваньне, што не змог тут сустрэць свайго беларускага калегу Сяргея Мартынава.

• Фэстываль “Be2gether” ладзіцца і для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, 24.08.2007 • Сёньня на фэстывалі “Be2gether” выступяць тры беларускія гурты, 25.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG