Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатаконкурс “Мая Беларусь”: вынікі тыдня


Радыё Свабода З аглядам 14-га, перадапошняга конкурснага фататыдня – вядучы Валер Дранчук. Ад серады да серады: 16 жніўня – 22 жніўня.

УДЗЕЛЬНІКІ:

Валярына Кацярына Гімбатава Сяржук Гудзілін Сяргей Кастрыцкі Міхал Козел Сьцяпан Лютых (прыз тыдня) Сьвятлана Марчук Марыська Яўген Мікуць Аксана МФ Яна Паўлюкавец Юрка Рапэцкі Уладзімір Скрабатун (прыз тыдня) Кася Шумская Паліна Фэліксава (прыз тыдня) Уладзіслаў Хархардзін

ПЕРАМОЖЦЫ ПАПЯРЭДНІХ 13 ТЫДНЯЎ

1 тыдзень: Кася Штырліц, Алесь Асіпенка, Аляксандар Кушнер 2 тыдзень: Аляксей Ажынскі, Людміла Пракопава, InSomnia 3 тыдзень: Юры Калбасіч, Сяржук Гудзілін, Уладзімер Урбановіч, Людміла Вітушкава 4 тыдзень: Кася Шумская, Slava, Аксана Лунінец 5 тыдзень: Вадзім Цітоў, Дзяніс Федарэнка, Валеры Казюмінскі 6 тыдзень: Дзьмітры Зяньковіч, Алеся Сідлярэвіч, Тацяна Мірановіч 7 тыдзень: Віталь Бразоўскі, Паліна Грынчанка, Вадзім Гайдалёнак 8 тыдзень: Ева Гілевіч, Minka, Сяргей Міхальчук 9 тыдзень: Уладзімер Ткачэнка, Сяргей Пялеса, Валярына (Валерыя Кустава) 10 тыдзень: Ганна Сырэль, Алена Лютко, Zorna 11 тыдзень: Зьміцер Бадзевіч (прыз гераіні сюжэта), Уладзімер Сяргееў, Антон Якутовіч 12 тыдзень: Вадзім, Яраш, Алесь Прышывалка 13 тыдзень: Сьвятлана Марчук, Міхал Козел, Юрась Высоцкі

Шаноўныя пераможцы фатаконкурсу “Мая Беларусь”!

Вы дагэтуль не атрымалі прыз? Тэрмінова дашліце свой паштовы адрас альбо скантактуйцеся з прыёмнай Менскага бюро Свабоды для ўдакладненьня стасункаў.

Шаноўныя ўдзельнікі фатаконкурсу “Мая Беларусь”!

Вы дагэтуль не атрымалі падарунак ад радыё Свабода? Дашліце свой паштовы адрас, а лепш скантактуйцеся з прыёмнай Менскага бюро Свабоды і ўдакладніце стасункі. Мусім асобна заўважыць, што ўдзельнікам фатаконкурсу зьяўляецца кожны, чыя праца (працы) выстаўляліся ў нашай галярэі. Тэлефон прыёмнай 280 35 24.

Сёньняшнія рубрыкі:

АГЛЯД ФАТАСКРЫНІ ЗДЫМАК ТЫДНЯ ТЭМА АД ВЯДУЧАГА (СЬМЕЦЬЦЕЗВАЛКІ)

АГЛЯД ФАТАСКРЫНІ

Дзе мой край

“Там мой край, дзе Сьвятло верасовых палянаў”, -- цьвердзіць Паліна Фэліксава. Яна даслала на конкурс цэлую калекцыю лілова-ружовых адбіткаў. “Верасовае лета” – назвала яна свой лірычны дзёньнік. Зьмяшчаем колькі старонак.

(с) Паліна Фэліксава Верасовае лета (1)

(с) Паліна Фэліксава Верасовае лета (2)

(с) Паліна Фэліксава Верасовае лета (3)

(с) Паліна Фэліксава Верасовае лета (4)

Пошта з вольнага Глыбокага.

(с) Уладзімір Скрабатун Каменныя крыжы Глыбоччыны

(с) Уладзімір Скрабатун Гіне касьцёл сьв. Антонія ў вёсцы Бабруйшчына (пач. ХХ ст.), Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці

(с) Уладзімір Скрабатун З вадапою. Возера Псуя, Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці

“Дзе мой край і ці ёсьць у мяне мой горад дзяцінства?” – з гэтым пытаньнем выправілася ў блізкую вандроўку з фатакамэрай Кася Шумская. Нагадаю пра яе папярэднюю публікацыю – сэрыю гістарычных ілюстрацый “Адбіткі жыцьцяпісу. Мазыр на пачатку ХХ-га стагодзьдзя” (гл. трынаццаты фататыдзень). Адзін з тых адбіткаў мы паўтараем як адпраўную (і надзвычай актуальную!) кропку сёньняшніх фатаўражаньняў.

(с) Кася Шумская Мазыр на пачатку ХХ-га стагодзьдзя. Прыбярэжны краявід

“Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых прыгожых гарадоў Беларусі, – піша Кася ў сваім лірычным камэнтары. – І прыгажосьць гэтая не ў шматлікіх архітэктурных помніках, не ў старажытнай брукаванцы на вузкіх вулках, не ў красамоўных шыльдах векавых сьценаў, ня ў срэбры камянёў знакамітых палацаў. Нічога гэтага Мазыр, нягледзячы на свой 850-гадовы ўзрост, ня мае.

“Цэнтар княства, павета, вобласьці, раёна, ён быў горадам дрыгавіцкім, паляшуцкім, габрэйскім, савецкім, постсавецкім... За ўвесь гэты час нязьменным заставаўся толькі ўнікальны ляндшафт. Стромыя ўзгоркі ўздоўж вялікай ракі". Так напісаў Сяргей Дубавец.

Іду па горадзе шэрай раніцай. Шпацырую па самотным парку, дзе сярод векавых дрэваў адчуваю сябе нібы ў старым забытым кіно. Зараз тут спынілася жыцьцё... Смуга дорыць мне любыя фарбы для здымкаў... Хочацца схапіць у кадр старажытныя камяніцы, утульныя кавярні, маленькі родны двор, дзе пачыналася жыцьцё, але... Пусты, пусты горад. Тыповыя пяці- ды дзевяціпавярхоўкі здаюцца адзіна бязьлітасным напамінам пра гісторыю, якой, атрымліваецца, не было. Дзеля чаго, навошта зьнішчылі цудоўную каменную музыку старажытнага горада, а ўсё, што сёньня маем, – фанабэрыя цаглянага "раю" ды пыхлівасьць сучаснай "стабільнасьці"... Я выключаю камэру й моўчкі кірую з цэнтральных вуліцаў у самае сэрца горада...

Мазырскія гарадзкія яры... "Прахалодная глыбіня сярод стромых узгоркаў..." Тут свой, асаблівы сьвет, мноства іншых праспэктаў ды плошчаў, свае карэнныя жыхары. Мы былі сапраўдныя "палескія рабінзоны", калі з заміраньнем дзіцячых сэрцаў, асьцярожна ступаючы па невядомых зялёных сьцежках, вывучалі іншую, ненапісаную нікім гісторыю свайго горада.

Раблю апошнія здымкі... Мне пашанцавала! Пашанцавала ўбачыць і адчуць гэтае сёньняшняе хараство. Шанцуе быць упэўненай, што Сьвятло маёй Беларусі пераадолее цемру абыякавасьці й будзе граць на нашу перамогу. Не памятаю, калі ўвогуле на душы было гэтак сэнтымэнтальна. Але, быць можа, менавіта ў гэтай сэнтымэнтальнасьці й схавана тое сапраўднае свабоднае адчуваньне патрэбы жыць...

Дзякуй, “Свабода", за тое, што з кожным здымкам вяртаеш мне Радзіму".

(с) Кася Шумская Гісторыя, якой не было. Фатаўражаньні аднаго дня, Мазыр, 2007

(с) Кася Шумская Гісторыя, якой не было. Фатаўражаньні аднаго дня, Мазыр, 2007

(с) Кася Шумская Гісторыя, якой не было. Фатаўражаньні аднаго дня, Мазыр, 2007

(с) Кася Шумская Гісторыя, якой не было. Фатаўражаньні аднаго дня, Мазыр, 2007

(с) Кася Шумская Гісторыя, якой не было. Фатаўражаньні аднаго дня, Мазыр, 2007

(с) Кася Шумская Гісторыя, якой не было. Фатаўражаньні аднаго дня, Мазыр, 2007

Сьвятло Бацькаўшчыны ў Лагішыне (Пінскі раён), Менску, Глыбокім і “этнічна беларускім” Смаленску – ад Юркі Рапэцкага і Сьцяпана Лютых.

(с) Юрка Рапэцкі Храмы дзьвюх вераў (касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і Спаса-Праабражэнская царква), мястэчка Лагішын Пінскага раёна

(с) Сьцяпан Лютых Вячэрні Менск

(с) Сьцяпан Лютых Касьцёл Прасьвятой Тройцы (1764 – 82), Глыбокае Віцебскай вобласьці

(с) Сьцяпан Лютых Выгляд на Крапасную сьцяну і Ўсьпенскі сабор у Смаленску

Цікавая рэтраспэкцыя ад Аксаны МФ. Ілюстрацыя Вербнай нядзелі ў Валожыне ў час сьвянчэньня “вярбы” – дзеі ярка-каляровай і запамінальнай – дапоўнена звыкла-шэрымі малюнкамі горада (ці мястэчка?) “па дарозе з царквы дадому”. Асэнсаваньне сябе ў прасторы зь пераходам у спробу зафіксаваць канфлікт паміж узвышаным і зьнешне-будзённым – я б так сказаў.

(с) Аксана МФ Вербная нядзеля ў Валожыне, Менская вобласьць

(с) Аксана МФ Вербная нядзеля (па дарозе з царквы дадому). Электраапора і Крыж на разьвілцы. Валожын Менскай вобласьці

(с) Аксана МФ Вербная нядзеля (па дарозе з царквы дадому). Валожын Менскай вобласьці

(с) Аксана МФ Вербная нядзеля (па дарозе з царквы дадому). Валожын Менскай вобласьці

Тэму дарогі працягваюць Сяржук Гудзілін ды Ігар Ахрамук. Такіх брукаванак у Беларусі засталося няшмат.

(с) Сяржук Гудзілін Беларуская дарога. Вясковая вуліца ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці

(с) Ігар Ахрамук Выява-сылюэт зубра побач з алімпійскай аўташашой Масква – Брэст

Сьвятлана Марчук ад пачатку пазначае пошту на конкурс словам “сьвятло”.

(с) Сьвятлана Марчук Ён і Яна. Краявід на выспах Камсамольскага возера ў Менску

(с) Сьвятлана Марчук Люстэрка. Краявід зь серабрыстай вярбой на выспах Камсамольскага возера ў Менску

Дэбют выпуску: Яўген Мікуць і дзьве ягоныя кампазыцыі.

(с) Яўген Мікуць Мая Радзіма

(с) Яўген Мікуць Вольны час

З жыцьця дрэваў

Здымкі з капэрты. Іх даслаў Уладзіслаў Хархардзін, які жыве ў Верхнядзьвінску Віцебскай вобласьці. “Дасылаю звычайныя фатаздымкі, бо іншых ня маю, як ня маю кампутара й лічбавай фатакамэры – гэтая мара для мяне, пэнсіянэра, ўжо нерэальная. Але я фотааматар зь дзяцінства, і пачаў здымаць яшчэ ў тыя часы, калі Радыё Свабода называлася “Вызваленьне”. Гэтыя здымкі рабіў звычайным “Зэнітам”. Было б няёмка і неспакойна на сэрцы, маючы шматгадовы стаж фотааматара і слухача “Свабоды”, ня ўзяць удзел у вашым фатаконкурсе”.

Шаноўны Уладзіслаў! Удзячна прымаем Ваш неспакой і ставім гэты раз дзьве Вашы працы. Няхай Вас не засмучае адсутнасьць “лічбы”, стужкавы апарат ня шкодзіць добраму кадру. Працягвайце сэрыю цікавостак прыроды. Вы пішаце таксама пра замалёўкі паміраючай вёскі, гэта актуальна. Лепшае дасылайце. Дзякуй за ўвагу, зычым здароўя. Да падарунка Свабоды далучаю для Вас (ад сябе асабіста) і сваю новую кніжку “Мае кантрапункты. За акіянам і дома” пра нацыянальныя паркі ЗША.

(с) Уладзіслаў Хархардзін З жыцьця дрэваў. Сасонка

(с) Уладзіслаў Хархардзін З жыцьця дрэваў. Бярозка

Два здымкі з калекцыі цікавостак прыроды ад Яны Паўлюкавец.

(с) Яна Паўлюкавец Лямант

(с) Яна Паўлюкавец Казка лясной дзялянкі

Час дзяцінства

Прызэрка мінулага тыдня Сьвятлана Марчук разам з Эсэ ад пераможцы (гл. рубрыку далей) даслала і фотапрацяг з жыцьця герояў свайго”пераможнага” здымка.

(с) Сьвятлана Марчук Анэлька з Воўчыкам пад адным таткавым паскам (для преасьцярогі)

Фотаэцюд ад Валярыны. Чытаем камэнтар:

“Я сядзела побач фантана ля Камароўкі і назірала дзівосную рэч: маленькі хлапчук спрабаваў стаць на ваду. Дужа засмучаўся і зьдзіўляўся, калі разоў колькі запар у яго нічога не атрымлівалася. Потым ён зьмяніў тактыку – і вырашыў спачатку намацаць вадзяную цьвердзь, каб па ёй прапаўзьці. Але ня выпала – плюхнуўся ў фантан. І толькі тады падхапіліся бацькі – і зьнесьлі малое. Відаць, сушыцца. Я толькі ўсяго і пасьпела, што занатаваць яго першыя спробы пайсьці па вадзе. Назіраць гэтае відовішча, вядома, было куды больш займальна”.

(с) Валерыя Кустава Першыя спробы пайсьці па вадзе

Яшчэ адзін ліст пра беларускае дзяцінства.

“Ня ведаю, – піша наша слухачка, – ці адпавядае вашай тэматыцы гэтае фота, але атрымалася файна. На здымку – Гімбатаў Ваня. З павагай Гімбатава Кацярына”. Выдатны, чысты й прыгожы, кадр, спн. Кацярына! Шкада, ня пішаце, на якіх зялёных мурагох бавіце з Ванем час ягонага дзяцінства.

(с) Кацярына Гімбатава Знаёмцеся: Гімбатаў Ваня

Пільнае вока

Крыху нетыповы – а лепш сказаць, здымак-SOS – зь Нясьвіжу. Марыська, якая даслала сюжэт, піша: “Гэты дамок у гістарычным цэнтры Нясьвіжу выкуплены нядаўна пад краму мясцовымі прадпрымальнікамі, супраць якіх я наогул нічога ня маю. Насьцярожвае хіба тое, што нерухомасьць у ста мэтрах ад Сусьветнай культурнай спадчыны (архітэктурны ансамбль з замкам і ваколіцы – В.Д.) неяк ціхенька, неўпрыкмет прадаецца і забудоўваецца. Як забудоўваецца, добра відаць на здымку. Застаецца пытаньнем, напрыклад, якая гэта будзе крама (чаму не прыватны музэй ці нешта аўтэнтычнае). Уявіце, што на гэтым месцы праз паўгады адчыніцца чарговая гандлёвая кропка з красамоўнай назвай “Моющие средства”. Жах! А вельмі падобна“. Так напісала Марыська. Глядзім яе здымак і робім свае высновы.

(с) Марыська Рэстаўрацыя (захаваньне Спадчыны) па-нясьвіску?

Міхал Козел, сталы жыхар сівога Турава, пакуль што скептычна глядзіць у пэрспэктыву роднага мястэчка, асабліва што да так званага ўезнага турызму. Глядзім ягоны здымак.

(с) Міхал Козел Перад Музэем на Замкавай гары (над парэшткамі храма ХII стагоддзя), Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласьці

“Музэй зьявіўся пасьля наведаньня ў Тураў Аляксандра Лукашэнкі, – піша Міхал. – Аднак дагэтуль аб’ект не закончаны. Пад зьнешне прыгожай абалонкай музэйная экспазыцыя ператварылася ў звычайны “даўгабуд”. Гэта ўжо ўцямілі і каровы”.

Сваім чатыром кампазыцыям Сяргей Кастрыцкі даў такі назоў: “Мы сочым за табой, “Яўропа”. І тут жа ўдакладніў, што нядрэмнае вока зь Менску нацэлена на зорна-блакітны сьцяг.

(с) Сяргей Кастрыцкі Мы сочым за табой... (1)

(с) Сяргей Кастрыцкі Мы сочым за табой... (2)

(с) Сяргей Кастрыцкі Мы сочым за табой... (3)

(с) Сяргей Кастрыцкі Мы сочым за табой... (4)

ЗДЫМАК ТЫДНЯ

Верасовае лета (прыз – радыёпрымач)

Аўтарка верасовай калекцыі ня толькі патрапляе ў актуальны кантэкст нашага конкурсу. Усё, што цьвіце ў Беларусі, вартае ўвагі і выяўленьня, бо гэта і наша біялягічнае багацьце, і духоўна-культурная спадчына. Верас – вечназялёны куст ляснога ўлоньня, пераважна там, дзе больш пясочкі, таксама добра расьце на тарфяніках (верашчатнікі), выдатны летне-асеньні меданос. Варта згадаць, што знакаміты Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік стварыла Зоська Верас (псэўданім Людвікі Сівіцкай). Аўтарка сёньняшніх леса-батанічных сюжэтаў Паліна Фэліксава стварыла выразныя кампазыцыі, паводле якіх можна лёгка пазнаць расьліну сам-насам. Мае віншаваньні, Паліна!

(с) Паліна Фэліксава Верасовае лета (4)

Беларускі гарадзкі гістарычны краявід (Менск, Глыбокае, Смаленск) (прыз – радыёпрымач)

Аўтар панарамных здымкаў Сьцяпан Лютых. Усе тры панарамы (асабліва гістарычныя цэнтры Глыбокага й Смаленска) удала спалучаюць гарадзкую забудову й навакольны пэйзаж з возерам і берагавым краявідам (у першым выпадку) і Дняпром (у другім). Несумненная мастацкая вартасьць другога здымка (выгляд на Усьпенскі сабор) – злоўленае сонца (сьветлацені) ў шэры воблачны дзень. У панараме вячэрняй сталіцы добра чытаецца момант, калі горад запальвае сьвятло дахаў і сьцен і яшчэ ня сьлепіць штучным асьвятленьнем.

(с) Сьцяпан Лютых Вячэрні Менск. Выгляд на Траецкае прадмесьце (левы бераг Сьвіслачы) і праспэкт Машэрава (правы бераг)

З вадапою. На возеры Псуя (прыз – радыёпрымач)

Малюнак гарачага летняга дня і калярытны, і актуальны. Здымак зроблены на возеры Псуя, дзе глыбіня сягае дзесяці з паловаю мэтраў. Дзякуючы галоўнай дзеі, адлюстраванай на здымку, – конь зь вершнікам падымаюцца па схіле – перададзены і асаблівасьць мясцовага рэльефу (возера ў высокіх берагах), і традыцыя конегадоўлі. Сюжэт запамінаецца, стварае вобраз паўнаводнай Беларусі, якой яна і павінна застацца для нашчадкаў. Віншую аўтара і спадзяюся на новае.

(с) Уладзімір Скрабатун З вадапою. На возеры Псуя, Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці

ЭСЭ АД ПЕРАМОЖЦЫ

Сьвятлана Марчук, трынаццаты (мінулы) тыдзень. Здымак “Дарослыя дзеткі”:

“Наша будучыня ў еднасьці, каханьні і ў нутранай свабодзе”

Гэтая “мілая дзіцячая сцэнка”, што на маім пераможным здымку, зусім дамашняга кшталту. Апошнія два гады менавіта горад, пераважна свой мікрараён, я і мушу фатаграфаваць дзякуючы гераіні сюжэта – дачушцы Анэльцы. Маляўцы пакуль што два зь невялічкім гады, і яна пакуль ня надта адпускае маму ў вандроўкі, нават з такой важкай прычыны, як фатаграфаваньне. Саму ж яе здымаць вельмі цікава, што я і раблю зь вялікім задавальненьнем і радасьцю. Сёньня дасылаю яшчэ адзін фатаздымак Анэлькі на арэлях, і зноўку – разам зь яе "жаніхом" суседам Воўчыкам (гл.вышэй). Прашу прабачэньня за гэткае “дэжавю”, але што ж можа быць лепшае ды сьвятлейшае за дзіцячыя тварыкі, вочы ды ўсьмешкі на іх. Гэтыя двое пад адным таткавым паскам (для перасьцярогі) – і ёсьць наша будучыня, якая ў еднасьці, каханьні ды ў нутарнай свабодзе.

З фотааматарскім прывітаньнем – Сьвятлана Марчук”.

ТЭМА АД ВЯДУЧАГА: АПАТЭОЗ СЬМЕЦЬЦЕЗВАЛКІ

Валер Дранчук: “Я мушу канстатаваць і біць у званы: Сьвятло верасовых палянаў ня здолее супрацьстаяць бруду і сьмецьцю, якое сёньня стварае чалавек”

Сёньняшняй тэмай я выбраў сьметнішчы на ўлоньні прыроды. Мой выбар, я ведаю, нялітасьцівы ў пэўных дачыненьнях, калі ўдзельнікі фатаконкурсу пішуць сьвятлом і цяплом пачуцьцяў да Бацькаўшчыны, здымаюць і дасылаюць маляўнічыя куточкі, поўныя адчуваньня гармоніі, ладу і шчасьця на роднай зямлі. Тэма разбурэньня і скрыўджаньня ваколіцаў ідзе, аднак, побач ці сьледам, а часам забягаючы наперад.

Я досыць часта бываю ў лесе, шмат вандрую на ровары, зрэдчас куды выбіраюся пешшу. У рэшце рэшт мушу канстатаваць і біць у званы: Сьвятло верасовых палянаў ня здолее супрацьстаяць бруду і сьмецьцю, якое сёньня стварае чалавек. Сьметнікі й так званыя палігоны цьвёрдых адходаў – побач дарог і старажытных трактаў, на берагах маляўнічых сажалак і ў поймах рачулак, на лясных улонках і побач магілаў, ды чаго ўжо – нават ля храмаў і яшчэ дзе заўгодна.

У гэтым пытаньні мне бачыцца крызіс гаспадарлівасьці беларуса, зьдзек са здаровага сэнсу і разумнага парадку. Гэта натуральнае наша дзікунства, дзе ніякі закон не працуе, нават самы просты закон падворка.

У маёй публікацыі дзьве “афіцыйныя” звалкі (гэта значыць, якія знаходзяцца пад кантролем мясцовага савета, райэпідстанцыі і райінспэкцыі прыродных рэсурсаў). Першая, што побач рэчкі (прытока Нёмана) – у Стаўпецкім раёне, другая, пры самым лесе, за кілямэтар ад першай – у Нясьвіскім.

Лічбавая фатаграфіія дае выдатныя магчымасьці рэагаваць на немы крык прыроды і навакольля – здымаць і дасылаць у інстанцыі ўзоры неахайнасьці і недагляду, змагацца з антысьвятлом, абараняць чыстыя сьветлыя фарбы і вобразы Бацькаўшчыны.

Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач рэчкі)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач рэчкі, 1)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач рэчкі, 2)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач рэчкі, 3)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач рэчкі, 4)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач рэчкі, 5)

Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач лесу)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач лесу, 1)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач лесу, 2)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач лесу, 3)

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач лесу, 4). Дарога ў сонечных плямах

(с) Валер Дранчук Апатэоз сьмецьцязвалкі (побач лесу, 5)

З пажаданьнем пераможнага сьвятла ў Вашых сэрцах і камэрах,

Валер Дранчук
XS
SM
MD
LG