Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: літаратурную прэмію можа атрымаць толькі сябра праўладнага СП


Радыё Свабода Берасьцейскі аблвыканкам заснаваў прэмію імя Ўладзімера Калесьніка, ляўрэатам якой можа быць прызнаны толькі сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец.

У інструкцыі пра парадак прысуджэньня прэміі ў гонар вядомага на Берасьцейшчыне пісьменьніка, выкладчыка і літаратуразнаўцы, заснавальніка абласнога літаратурнага аб''яднаньня "Зараніца" Ўладзімера Калесьніка ёсьць асобны пункт. У ім гаворыцца, што вылучэньне на атрыманьне прэміі робяць самі аўтары літаратурных твораў, аднак пры гэтым вылучэнец абавязаны быць сябрам Берасьцейскага адзяленьня грамадзкага аб''яднаньня "Саюз пісьменьнікаў Беларусі", створанага ўладамі як альтэрнатыва Саюзу беларускіх пьсменьнікаў.

Прэмія ўсталяваная ў трох намінацыях – проза (у тым ліку драматургія і публіцыстыка), паэзія і дзіцячая літаратура, а яе першыя лаурэаты атрымаюць яе на адмысловай цырымоніі 17 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG