Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: студэнта-каліноўца правакуе КДБ


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Пінску сябра “Руху “За Свабоду”, студэнта-ўдзельніка навучальнай праграмы імя Каліноўскага Ігара Салаўя затрымалі міліцыянты. Хлопец атрымаў позву ў Пінскі ГАУС нібыта на выклік да маёра Нікалайчынкі, але канваіры даставілі студэнта ў Пінскі аддзел КДБ.

Са словаў Ігара Салаўя, трое ў цывільным правакавалі яго на супрацоўніцтва.

“Калі я наадрэз адмовіўся, то адзін зь іх – Эдуард Лясьняк – прыгразіў магчымымі наступствамі. Маўляў, ня будзе табе спакойнага жыцьця”.

Юнак пераконвае, што ніякіх пісьмовых абавязацельстваў не падпісваў.

Пінск: міліцыянты спрабуюць затрымаць студэнта-каліноўца, 24.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG