Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабодны тэатар”: альтэрнатыва – у падпольлі


Севярын Квяткоўскі, Менск 22 жніўня менскі міліцэйскі спэцназ сарваў прэм’еру спэктаклю “Свабоднага тэатру” “11 кашуляў” і абноўлены паказ спэктаклю “Легенды дзяцінства”. Але 23 жніўня ў адным з катэджаў пад Менскам тэатральная імпрэза адбылася, нягледзячы на працяг перашкодаў з боку праваахоўных органаў. Як выглядаюць альтэрнатыўныя пастаноўкі ў экстрэмальных умовах?

Двор катэджу вялікі. Пры жаданьні тут можна зьмясьціць некалькі соцень гледачоў. Няма сцэны, няма крэслаў, партэру, ложаў і галёркі. Няма кулісаў. Усе атрыбуты тэатру імправізаваныя.

Толькі за мяжой “Свабодны тэатар” грае спэктаклі ў клясычных тэатральных умовах. У Беларусі заляй і сцэнай робяцца кватэры, кавярні, нават лясныя паляны.

“Свабодны тэатар” экспэрымэнтуе. Сцэнарысты і рэжысэры не баяцца выходзіць за межы клясычных тэатральных канонаў. Адна зь глядачак – Вольга – прызналася: пасьля знаёмства з творчасьцю “Свабоднага тэатру” спыніла хадзіць на спэктаклі дзяржаўных тэатраў:

“Трэба штосьці актуальнае пра нас. Бо ўжо надакучыла слухаць п’есы пра сялян, мне гэта ня вельмі блізка. Хочацца чагосьці, што можа здарыцца са мной – сучаснае і актуальнае”.

Практычна ўсе спэктаклі “Свабоднага тэатру” маюць актуальную тэматыку. Гэта можа быць эпізод у бытоўцы рабочых на будоўлі Нацыянальнай бібліятэкі. Альбо маналёг вязьня Акрэсьціна, альбо – як у “Легендах дзяцінства” – у фінале вядзецца гаворка пра гісторыю беларускай сіраты Вікі Мароз, якой беларускія ўлады не дазволілі застацца ў італьянскай сям’і:

Актор Дзяніс Тарасенка гаворыць, што ў прафэсійным асяродку шмат хто з сучасных беларускіх актораў з зайздрасьцю глядзіць на “Свабодны тэатар” – беларускую трупу, якая не залежыць ад дзяржавы і найбольш гастралюе за мяжой:

“Мне сустракаліся акторы вельмі бедныя духоўна і маральна. Іх найперш цікавіць не мастацтва, іх цікавіць узровень заробку, і ўсё”.

Зрэшты, “Свабодны тэатар” карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў беларускіх тэатральных гурманаў. Больш за тое, магчымасьць патрапіць на спэктакль “падпольнай трупы” – свайго кшталту знак далучанасьці да элітнага кола.

Рэжысэр тэатру Ўладзімер Шчэрбань гаворыць, што пастаянны міліцэйскі ціск можа стамляць адно фізычна:

“Стамляе ня гэта. Стамляюць пастаянныя хлусьня і фальш”.

Спэктакль “Свабоднага тэатру” “11 кашуль” па п’есе Эдварда Бонда, Валожынскі раён, 23 жніўня 2007 г.

Спэктакль “Свабоднага тэатру” “11 кашуль” па п’есе Эдварда Бонда, Валожынскі раён, 23 жніўня 2007 г.

Спэктакль “Свабоднага тэатру” “11 кашуль” па п’есе Эдварда Бонда, Валожынскі раён, 23 жніўня 2007 г.

Спэктакль “Свабоднага тэатру” “11 кашуль” па п’есе Эдварда Бонда, Валожынскі раён, 23 жніўня 2007 г.

Спэктакль “Свабоднага тэатру” “11 кашуль” па п’есе Эдварда Бонда, Валожынскі раён, 23 жніўня 2007 г.

Мікалай Халезін: “Улады хочуць, каб мы зьехалі з краіны”, 24.08.2007 К.Бэнэдэці: “Мы пабачылі шмат людзей эўрапейскага мысьленьня”, 24.08.2007 Міліцыя вырашыла не замінаць спэктаклю "Свабоднага тэатру", 23.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG