Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Севярынцу забараняюць атрымліваць перадачы з волі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня дзяжурныя міліцыянты аддзелу міліцыі Маскоўскага раёну двойчы адмовіліся прыняць перадачу – харчы і адзеньне – Паўлу Севярынцу. Пра гэта паведаміў сябра руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда.

Са слоў спадара Шарэнды, міліцыянты запатрабавалі ў наведнікаў пашпарты, а пасьля патлумачылі, што возьмуць перадачу толькі ад сваякоў вязьня.

“Міліцыянты пацьвердзілі нам, што Паўла трымаюць увесь дзень у камэры”, – гаворыць Андрэй Шарэнда.

Тым часам сёньня экс-кандыдаты на дэпутата Берасьцейскага абласнога савету Ўладзімер Вялічкін і Ўладзімер Малей пісьмова зьвярнуліся ва ўправу міліцыі і пракуратуру Берасьцейскай вобласьці з патрабаваньнем забясьпечыць П.Севярынцу магчымасьць чытаць пэрыёдыку і глядзець тэлебачаньне.

“Гэта – элемэнтарныя ўмовы: іх гарантуе новы Адміністрацыйны кодэкс”, – даводзіць Уладзімер Вялічкін. І ён жа канстатуе, што ў камэры ўтрыманьня Паўла Севярынца няма нават электрычнай разэткі.

Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007
XS
SM
MD
LG