Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: суды над актывістамі апазыцыі адтэрміноўваюцца


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў Радыё Свабода, што суд Маскоўскага раёну пачне разгляд адміністрацыйных спраў сябраў апазыцыі, затрыманых 19 жніўня, магчыма, толькі напрыканцы наступнага тыдня.

У канцылярыі суду Маскоўскага раёну Берасьця паведамілі, што cудзьдзя Вольга Сьмірнова, якая арыштавала Паўла Севярынца на 15 сутак, “загружана працай, як ніколі”. Там жа ўдакладнілі: “За тры дні суду над палітыкам Севярынцам назапасілася амаль 70 адміністрацыйных спраў, якія падлягаюць пад тэрміновы разгляд”.

Пагутарыць з Вольгай Сьмірновай не ўдалося. Яна адмаўляецца ад інтэрвію Радыё Свабода.

19 жніўня ў Берасьці было затрымана каля 40 сябраў апазыцыі, прысутных у арандаваным партыяй БНФ памяшканьні на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам, 20.08.2007
XS
SM
MD
LG