Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін зьвярнуўся да Літвы з просьбай далучыць Беларусь да будаваньня АЭС


Алег Грузьдзіловіч, Менск Ліст беларускага палітвязьня тычыцца праблемы разьвіцьця атамнай энэргетыкі ў Беларусі і Літве. Аляксандар Казулін занепакоены тым, што рашэньне будаваць у Беларусі атамную электрастанцыю прынята кіраўніцтвам краіны кулюарна, а саму станцыю беларускі рэжым можа выкарыстаць “для шантажу ўсяго дэмакратычнага сьвету”.

Паводле былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, “Беларусі варта было б далучыцца да будаўніцтва атамнай станцыі, якое заплянаваў урад Літвы сумесна з Эўразьвязам”. Спадар Казулін просіць урад Літвы выказацца адносна магчымасьці ўдзелу Беларусі ў гэтым праекце, які яму падаецца больш удалым. У лісьце даецца таксама спасылка на меркаваньні экспэртаў, запрошаных да аналізаваньня праблемы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) пад кіраўніцтвам Аляксандра Казуліна.

З сакавіка 2006 году Аляксандра Казуліна трымаюць за кратамі. Былы кандыдат на прэзыдэнта асуджаны да 5,5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі вулічных беспарадкаў. Спадар Казулін заяўляе, што яго перасьледуюць з палітычных прычын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG