Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідатар-чарнобылец В.Сіліверст працягвае галадоўку


Радыё Свабода, Гомель Сёньня чарнобыльскі ліквідатар з Калінкавічаў Васіль Сіліверст другі дзень працягвае галадоўку, аб’яўленую напярэдадні ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнай мэдыцыны й экалёгіі чалавека ў Гомелі.

Такое рашэньне спадар Сіліверст прыняў пасьля таго, як навукова-мэдычны кансыліюм Цэнтру абвесьціў, што ня можа кваліфікаваць ягоныя захворваньні і інваліднасьць як наступствы Чарнобылю без дадатковых даведак з вайсковай часьці, у якой у 1988 годзе старшы лейтэнант запасу Сіліверст служыў і працаваў на дэзактывацыі тэрыторыі й вайсковай амуніцыі.

Сіліверст: “Кансыліюм Рэспубліканскага цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны даў заключэньне пра мае захворваньні. Бо я прайшоў тут комплекснае дасьледаваньне стану здароўя. Напрыканцы кансыліюм рэкамэндаваў: паходжаньне маіх захворваньняў (радыяцыйна яны абумоўлены, ці не) трэба ўстанаўліваць у Рэспубліканскім экспэртным савеце, які гэткімі экспэртызамі займаецца. Але ж я прасіў Цэнтар, каб яны далі заключэньне менавіта з гледзішча ўзьдзеяньня радыяцыйнага фактару. Для гэтага ў іх ёсьць дастатковая навуковая база”.

Дырэктар Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны Аляксандар Ражко сёньня распарадзіўся зрабіць запыт у Міністэрства абароны, каб вайсковае ведамства даслала неабходныя зьвесткі пра службу й працу Васіля Сіліверста ў чарнобыльскай зоне. Гэта задаволіла ліквідатара, і апоўдні ён пакінуў Радыяцыйны цэнтар.

Аднак галадоўкі чарнобыльскі ліквідатар не спыняе: чакае, пакуль Цэнтар радыяцыйнай мэдыцыны дасьць адказ пра сутнасьць захворваньняў.

Ранейшыя звароты спадара Сіліверста ў суды й рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет Міністэрства аховы здароўя наконт прызнаньня прычыннай сувязі выяўленых захворваньняў з удзелам у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы плёну ня мелі.

Ліквідатар Васіль Сіліверст

Чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст абвясьціў галадоўку, 23.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG