Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прафэсар Путырскі: Здароўе жанчыны залежыць ад таго, хто побач


Радыё Свабода Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з галоўным мамолягам Міністэрства аховы здароўя Беларусі, прафэсарам Леанідам Путырскім. Прачытаць можна тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Леанід Аляксеевіч Путырскі нарадзіўся ў 1956 годзе ў Маладэчне, скончыў з "залатым" медалём школу, з "чырвоным" дыплёмам – Беларускі мэдычны інстытут, скончыў Акадэмію кіраваньня і дактарантуру пры маскоўскім інстытуце анкалёгіі імя Герцэна. З 1979 г. – у Навукова-дасьледчым інстытуце анкалёгіі, кіраўнік аддзелу пухліны малочнай залозы. Доктар мэдычных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі мэдычных навук Беларусі.

У інтэрвію "Свабодзе" Леанід Путырскі сказаў: “Рак малочнай залозы застаецца на першым месцы сярод анкалягічных захворваньняў у жанчын. І таму вельмі важна, каб жанчыны ведалі, што раньняя дыягностыка – гэта ключ да выздараўленьня. Існуюць напрацоўкі, што трэба і што ня трэба рабіць жанчынам, якую тактыку абраць, як зьменшыць рызыку захворваньня”.
XS
SM
MD
LG