Месца фэстывалю “Be2gether” каля замку ў Нарвілішках, у 50 км ад мяжы зь Беларусьсю, сёньня наведаў літоўскі міністар унутраных справаў Раймундас Шукіс і заявіў, што задаволены ўсімі захадамі дзеля бесьпякі ў часе фэстывалю. Ён заклікаў усіх удзельнікаў паводзіцца адказна і паставіцца з разуменьнем да асаблівасьцяў памежжа. З другога боку, міністар сказаў, што памежная зона – усё-ткі не найлепшае месца для такога фэстывалю.
Але арганізатары мяркуюць іначай. Лёзунг фэстывалю – “Музыка адкрывае межы – будзьма разам!” і беларуска-літоўскае памежжа – найлепшае месца для гэтага. Дырэктар фэстывалю Гедрус Клімкявічус, сказаў нашаму радыё напярэдадні фэстывалю:
“У гэтым сэнсе месца таксама робіць гэты фэстываль унікальным. Гэтае месца (замак у Нарвілішках, блізу Салечнікаў) – важнае гістарычна і Літве, і Беларусі, і Польшчы. У сярэдневеччы тут быў геаграфічны цэнтр Вялікага Княства Літоўскага, а цяпер – геапалітычная вось Эўразьвязу, беларуска-літоўскае памежжа. Гэта вельмі сымбалічна і цікава”.
Фэстываль падтрымалі ня толькі Эўракамісія і дыпляматы краінаў Эўразьвязу. Фінансавая падтрымка фэстывалю “Be2gether” ад літоўскага ўраду і некалькіх міністэрстваў складае 700 тысяч літаў (каля 280 тысяч даляраў), – дасюль толькі на знакамітае літоўскае Сьвята песьні ўрад вылучаў болей. Літоўская нацыянальная тэлерадыёкампанія адзначае, што гэтая сума вылучаная дзеля таго, што мэта фэстывалю – падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі.
Гедрус Клімкявічус, дырэктар фэстывалю, падкрэсьлівае, што гэта – культурная імпрэза і што арганізатары плянуюць і надалей ладзіць такія фэстывалі, якія дапамогуць і літоўцам, і беларусам, і людзям з краінаў з усяго сьвету даведацца больш адзін пра аднаго і пасябраваць:
“Я спадзяюся, што наступныя нашыя вялікія фэстывалі будуць для Беларусі і Літвы. Ня толькі ў Літве каля Нарвілішкаў, але й на беларускім баку. І на экранах слухачы ў Літве змогуць бачыць выступоўцаў зь Беларусі, а ў Беларусі – выступоўцаў зь Літвы. Спадзяюся, што ў блізкім часе ў нас будзе вялікі супольны фэстываль, і што квіткі будуць каштаваць таньней, чым сёлета”.
Сёлета квіткі на канцэрты, якія будуць адбывацца цягам трох дзён, каштуюць каля 150 літаў (каля 60 даляраў), за паркоўку аўтамабілю і месца для намёта трэба плаціць дадаткова.
Замак у Нарвілішках
“Be2Gether”: “Гэты фэстываль – праява нашай агульнай культуры”, 10.08.2007 Афіцыйны Менск напалохаўся музычнага фэстывалю ў Літве, 10.08.2007 Музыка злучыць Беларусь з Эўразьвязам, 13.06.2007