Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чула адклікаецца Масква на ўсе патрэбы беларускага народа”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 24 жніўня ў розныя гады мінулага

* “Nowe Zycie”, год 1927. Газэта паведамляе з Ню-Ёрку аб працэсе над Сако і Ванцэці: “У Ню-Ёрку перад будынкамі камуністычных рэдакцый сабраліся шматлюдныя натоўпы працоўных, якія чакалі паведамленьняў з Бостану. Як толькі прыйшла вестка аб пакараньні сьмерцю, распачаліся страшныя крыкі, сярод якіх гучалі пракляцьці і пагрозы на адрас судовых уладаў і губэрнатара Фалера. Улады выслалі ў горад колькі вайсковых частак з карабінамі і кулямётамі. Войска разам з паліцыяй у кожную хвіліну гатовыя ўжыць зброю”.

“Звязда” ў 1947 годзе адзначае 800-годзьдзе Масквы рэдакцыйным артыкулам: “З любоўю і гордасцю гаворыць аб Маскве наш беларускі народ. Лёс нашага народа стагоддзямі звязан з Масквой, з усім брацкім рускім народам. Чула адклікаецца Масква на ўсе патрэбы беларускага народа. Леніну і Сталіну, Маскве абавязан беларускі народ сваёй дзяржаўнасцю, сваімі перамогамі на ўсіх участках соцыялістычнага будаўніцтва. Масква прышла на дапамогу беларускаму народу ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Масква дапамагае нам цяпер аднавіць разбураную ворагам народную гаспадарку і развіваць яе далей”.

* “Вечерний Минск” у 1977 годзе піша: “Піянэры і школьнікі адзінаццаці загародных піянэрскіх лягераў Менску паставілі свае подпісы пад лістом прэзыдэнту ЗША Д.Картэру, у якім выказваецца пратэст супраць вытворчасьці нэйтроннай бомбы... “Шчасьлівае дзяцінства цяпер залежыць ад вас, дарослых, — пішуць школьнікі ў сваім лісьце. — Спадар прэзыдэнт, да Вас цяпер зьвяртаемся мы: “Спыніцеся! Забараніце сьмерць, не хавайце сонца!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG