Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмпэратурныя рэкорды ў Беларусі ставяцца штодня


Радыё Свабода Анамальная гарачыня, што ўсталявалася ў Эўропе, увесь тыдзень скарала тэмпэратурныя рэкорды і ў Беларусі

За тры апошнія дні адкарэктаваныя абсалютныя паказьнікі ў Менску і абласных цэнтрах, якія трымаліся паўстагодзьдзя і болей. Паводле спэцыялістаў Рэспубліканскага Гідрамэтэацэнтру, у сталіцы максымальная тэмпэратура ўчора склала 33,5 градуса цяпла. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны амаль 70 гадоў таму, у 1938 годзе, і раўняўся плюс 29 градусам.

На шэрагу мэтэастанцый тэмпэратура перавысіла 35 градусаў, што адпавядае катэгорыі моцнай сьпёкі. А на Гомельшчыне, у Лельчыцах, зарэгістраваны абсалютны рэкорд у 36 градусаў цяпла.

Чакаецца, што ўжо сёньня атмасфэрны фронт з Заходняй Эўропы прынясе ў Беларусь вільготнае паветра, таму месцамі па краіне пройдуць навальнічныя дажджы. Аднак у пятніцу будзе яшчэ горача: тэмпэратура паветра ўдзень складзе 30-34 градусы цяпла.

Пра наступствы і выдаткі сьпёкі – далей на сайце і ў нашым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG