Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над маладафронтаўцамі пачнецца 4 верасьня


Радыё Свабода Сёньня дату свайго суду даведаўся непаўналетні салігорскі актывіст апазыцыі Іван Шыла. Пасьля абеду яму патэлефанавала сакратарка з суду і паведаміла, што працэс пачнецца 4 верасьня.

Заўтра Іван мусіць схадзіць у салігорскі раённы суд, каб атрымаць афіцыйную позву, паведамляе сайт газэты "Наша Ніва" Учора была прызначана дата суду над Настай Азаркай зь Нясьвіжу, яе таксама будуць судзіць 4 верасьня. Пакуль ня ведае дату свайго суду Яраслаў Грышчэня, але большасьць схіляецца ў меркаваньні, што і ягоны судовы працэс пачнецца таксама 4 верасьня.

Усіх трох маладзёнаў абвінавачваюць у артыкуле 193-1 КК “Незаконныя арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб''яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду або удзел у іх дзейнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG