Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Галоўны беларус”, здаецца, апошні раз публічна размаўляў на тытульнай мове 3 ліпеня 2003 году”.


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 23 жніўня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24

Спадар: “Немаведама для каго стараюцца дыктары белрадыё ў сваёй моўнай хвілінцы. Ці хто чуў, каб па-беларуску публічна прамаўлялі Шэйман, Канаплёў, Ярмошына, Чаргінец, Касьцян, Пяткевіч? Таму, што “галоўны беларус” выбірае расейскую альбо ангельскую мовы. Здаецца, апошні раз ён публічна размаўляў на тытульнай мове 3 ліпеня 2003 году. Няўжо раз на пяцігодку? Тады наступны сьпіч чакаем у 2008?”

Спадар: “Пытаньне да кінолягаў: ці бачаць яны якія-небудзь адрозьненьні між байцовым сабакам і байцом спэцназу, калі перад ім памахаць бел-чыровна-белым сьцягам?”

Ларыса, Менск: “Вядома, што шырокі продаж піва, як і гарэлкі, выгодна дзяржаве, бо папаўняе казну. Так было заўжды. Затое нашая нацыя проста сьпіваецца. І таму шырокая рэкляма піва не патрэбна. Гэта ўсё алькаголь у чыстым выглядзе. Неабходна разьвіваць тыя галіны прамысловасьці, каторыя паляпшаюць здароўе нацыі. Разьвівайце сельскую гаспадарку за кошт фэрмэрства. А то ў час лета яблыкі каштуюць, як цытрусавыя. Дзе гэта такое відаць? Дзе наша антонаўка?”
XS
SM
MD
LG