Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 23 жніўня


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва.

У ЖЖ-суполцы minsk_by можна знайсьці абмеркаваньне ўчорашняга інцыдэнту з затрыманьнем актораў “Свабоднага тэатру”.

“Я турбуюся за тэатар, які мне сымпатычны. Мне не хацелася б, каб іх дзейнасьць спынілася”.

“А што, цяпер і спэктаклі падпадаюць пад цэнзуру?!”

“Спачуваю Колю – яму яшчэ гэтых ідыёцкіх праблемаў бракавала. Зь іншага боку – гэтая сытуацыя кажа пра тое, што ў АМАПу поўны гамон з апэрацыямі. Шукайце таго, што пераканаў Падабеда ў тым, што тэатар – гэта важная антыдзяржаўная кампанія – у сваіх уласных шэрагах”.

“Якая крутая рэкляма “Свабоднаму тэатру!” Проста супэр! Цікава, за колькі можна дамовіцца з АМАПам для такога піяру?”

Свой уласны сайт займеў Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Беларусі Тут можна знайсьці інфармацыю пра гісторыю калектыву, праграму наступнага канцэртнага сэзону, а таксама старонку зь біяграфіяй кіраўніка аркестра – Аляксандра Анісімава.

На форумах парталу TUT.by шукаюць вінаватых у тым, што ў Менску рэзка падскочылі кошты на арэнду жытла. Згодна з вэрсіяй газэты “Труд”, ва ўсім вінаватыя студэнты. Удзельнікі форумаў мяркуюць іначай.

“Усё цераз студэнтаў. І 2 тысячы за квадратны мэтар – таксама цераз студэнтаў. Слушна ім льготы адмяняюць. Яны і бяз гэтага багатыя”.

“Кошты на арэнду будуць расьці і вось чаму. Цяпер новая аднапакаёвая кватэра каштуе, напрыклад, 54 тысячы даляраў. Кладзем гэтую суму ў банк на дэпазыт, напрыклад, па 7%, атрымліваем 3 780 даляраў, альбо 315 даляраў за месяц. Вось гэта мінімальны кошт павінен быць. Здаваць кватэру – большая рызыка, чым дэпазыт. Таму кошт будзе рэальна вышэйшым”.

“Невядома дакладна, ці ня самі агенцтвы ствараюць такі вінт коштам на жытло. І няхай гэта будуць студэнты альбо сям’я – у рыэлтэраў працэнт!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG