Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аграгарадкі ці “аграхаткі”?


Віталь Сямашка, Геранёны Афіцыйныя СМІ паведамілі, што беларускі досьвед будаўніцтва аграгарадкоў будзе экспартаваны за акіян, у Вэнэсуэлу. Што можа зьдзівіць супляменьнікаў Уга Чавэса ў першых беларускіх аграгарадках? Рэпартаж з “асучасьненых” вёсак Івейскага і Лідзкага раёнаў.

У Геранёны Івейскага раёну, што ў трох кілямэтрах ад беларуска-літоўскай мяжы, мяне прывялі паведамленьні мясцовага друку пра ўрачыстае адкрыцьцё тут новай адміністратыўнай адзінкі – аграгарадка. Мястэчка з 1,5 тысячамі жыхароў уваходзіць у лік 70 узорных аграгарадкоў, абраных паводле ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі.

На ўскраіне Геранёнаў на вачах узьнікае мікрараён так званых "прэзыдэнцкіх дамкоў". Яны – галоўнае, чым зьбіраюцца тут замацоўваць жыхароў.

У сям’і Макоўскіх дом, як лічыцца, здадзены пад ключ. На яго будаўніцтва выдаткавана 50 тысяч даляраў. Сужэнцы стаялі на чарзе два дзесяцігодзьдзі. Маюць траіх дзетак. Муж, трактарыст, цэлымі днямі на працы. Жонка, 44-гадовая Натальля, працуе выхавацелькай у дзіцячым садку. Вядзе мяне па пакоях:

“Толькі праз 10 гадоў зможам выкупіць “асабняк”. Але гэта пасьля 20-ці год без кватэры не палохае. Дрэнна, што шмат прыйшлося дарабляць самім. Каб 50 тысяч гэтых мела на руках, зрабіла б дом-цукерку. Самім прыйшлося столі, шпаклёўку рабіць, шліфаваць. Вы бачылі, які хлеў?! Ровар для дзіцяці паставіць, рыдлёўку ды грабелькі. Дый у хаце дарабіць – няма столькі грошай. Нашы сьвіньні ў чужых хлявах стаяць. Муж падымаецца а 6-й раніцы, едзе карміць. Сёлета і курэй не маглі трымаць – куды падзець?
Н.Макоўская: “Вы бачылі, які хлеў?! Ровар для дзіцяці паставіць, рыдлёўку ды грабелькі. Нашы сьвіньні ў чужых хлявах стаяць. Муж падымаецца а 6-й раніцы, едзе карміць. Сёлета і курэй не маглі трымаць – куды падзець?”
А чаму няма ніводнай дзьвярной ручкі? Мабыць, для кагосьці і дробязь... Канешне, ідуць на “адкат” гэтыя грошы. Прэтэнзіі нікому не прад’явіш – старшыня ні пры чым, столі робіць адна арганізацыя, ацяпленьне – іншая. Ня маем платоў, а бульба, буракі, бачыце, ляжаць на зямлі – няма куды класьці”.

Спадарыня Натальля знаёміць мяне з 42-гадовым жыхаром Літвы Генадзем Александровічам, які таксама прыехаў дабудоўваць дом па суседзтву, дзе жыве яго родная сястра. Калісьці сам жыў у Беларусі. Зараз прыехаў з Нарвэгіі, дзе быў на заробках. Пра ўбачанае слоў не выбірае:

“Тут будоўля, як кажуць, “на шару”: сьцены крывыя, вуглоў няма – галоўнае, каб дом стаяў. Звонку прыгожа, а ўнутры гаспадару трэба дакладна штук дзесяць “зялёных” укласьці! Да аграгарадка тут, як да Масквы ракам!”
Г.Александровіч: “Да аграгарадка тут, як да Масквы ракам!”
Наступны мой прыпынак – Ганчары, што на Лідчыне. Тут аграгарадок у стадыі “станаўленьня”. Але прэзыдэнцкія дамкі раздадзеныя. Першыя – хлопцам у пагонах за добрую службу.

Разам зь мясцовымі ўчастковымі Аляксандрам Едуновым ды Зьміцерам Марэйкам едзем на агляд новабудоўлі:

“Газ падведзены, але не падключаны. Трэба падключаць, але ўсё будзе за свой кошт. Вельмі шмат дарабляць трэба – падлога з сырых дошак, праз нейкі час “узбухне” ўсё, давядзецца перарабляць, трэба будзе шпакляваць сьцены, унутраныя дзьверы ставіць. Паўгода катэджы як пабудавалі, і паўгода трэба будзе дарабляць”.

Лукашэнка прыйшоў пешкі з Александрыі ў Копысь, 17.08.2007 Аграгарадок, які ідзе на дно, не разьлічвае на ляўры Вэнэцыі, 11.04.2007
XS
SM
MD
LG