Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя вырашыла не замінаць спэктаклю "Свабоднага тэатру"


Радыё Свабода Сёньня "Свабодны тэатар" вырашыў зрабіць другую спробу паказаць свой новы спэктакль "11 кашуль", але, гэтаксама як учора, яшчэ да пачатку спэктаклю на прэм''еру завіталі міліцыянты. Падставай для гэтага стала нібыта тое, што прыватны дом, дзе меў адбыцца спэктакль, быў, паводле міліцыі, замінаваны. Праверыўшы дакумэнты ў прысутных і перапісаўшы іх пашпартныя дадзеныя, міліцыянты ўсё-ткі дазволілі, каб прэм''ера адбылася.

19:00

Працаўнікі Валожынскай міліцыі на чале з начальнікам РУУС перапісалі ва ўсіх прысутных пашпартныя дадзеныя і сышлі. Цяпер міліцыя знаходзіцца на ўскрайку пасёлку і не замінае спэктаклю. У гэтыя хвіліны адбываецца прэм''ера п’есы "11 кашуль" Эдварда Бонда ў пастаноўцы француза Крысьціяна Бэнэдэці.

Тут жа прысутнічае сам францускі рэжысэр, які перад пачаткам спэктаклю нагадаў пра ўчорашнія падзеі. Крысьціян Бэнэдэці адзначыў, што манера супраціву "Свабоднага тэатру" яго вельмі ўражвае, ён бачыць, як розум супрацьстаіць глупству.

18:00

Спэктакль яшчэ не пачаўся, калі прыехалі міліцыянты і паведамілі, што будынак замінаваны. Цяпер яны перапісваюць імёны тых, хто там знаходзіцца – гэта акторы, іх сябры, некаторыя замежныя госьці. Усё адбываецца ў прыватным доме, у недалёка ад Менску зьнятым катэджы.

Гаворыць дырэктар "Свабоднага тэатру" Натальля Каляда:

"Толькі цяпер мы размаўлялі зь міліцыянтамі, яны перапісваюць прозьвішчы ўсіх прысутных, у тым ліку і прадстаўнікоў чэскай амбасады, яны вельмі зьдзіўленыя, што ў іх правяраюць дакумэнты. Прадстаўнік чэскай амбасады сказаў міліцыянтам, што такое адбывалася ў іх у 1970 – 1980-х гг. у часе камуністычнай дыктатуры, калі паліцыя перашкаджала прыватным мерапрыемствам, такім як вясельлі і г.д.

Нам кажуць, што тут усё замінавана. Сёньня зрыў на падставе таго, што там будуць шукаць нейкую міну ці бомбу...”

Менская міліцыя: “За што выбачацца? Усё ў межах закону”, 23.08.2007 "Спэктакль" скончыўся а палове другой ночы, 23.08.2007
XS
SM
MD
LG