Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – Мікалай Халезін


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе Мікалай Халезін, кіраўнік менскага “Свабоднага тэатру”, чый спэктакль учора скончыўся уварваньнем міліцыі і масавымі затрыманьнямі.

Людзі на вуліцах Менску скажуць, якія тэатры яны наведваюць?

Тэма "Начных досьледаў" – ці стануць аграгарадкі альтэрнатывай калгаснай вёсцы? Галасы жыхароў першых аграгарадкоў прагучаць у рэпартажы з Івейскага і Лідзкага раёнаў.

Апрача таго – пра падрыхтоўку да музычнага фэстывалю “Be2Gether” ў Літве, які заўтра адкрываецца ў мястэчку Нарвілішкес, на самай мяжы з Беларусьсю, успамін пра паэта Пімена Панчанку, якому сёньня споўнілася б 90 гадоў, і традыцыйны кінаагляд ад Максіма Жбанкова.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне расповяд пра музычную спадчыну Мацея Радзівіла, а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Алеся Клышкі.

Пасьля 23-й гадзіны – перадачы "Падарожжа Свабоды" пра вёску Сьвіраны, што на Віленшчыне, "Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў" – пра апошні момант Рэчы Паспалітай, "Беларускае замежжа" – пра вучобу беларусаў у прэстыжных унівэрсытэтах сьвету і агляд лістоў слухачоў “Свабоды”.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG