Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: у суд Маскоўскага раёну выклікаюць 12 актывістаў апазыцыі


Вячаслаў Кулік, Менск У Берасьці будуць судзіць яшчэ 12 актывістаў апазыцыі, якія бралі ўдзел у прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Пра гэта заявіла сёньня судзьдзя Маскоўскага раёну гораду Вольга Сьмірнова. Акрамя таго, яшчэ на траіх маладых палітыкаў складзеныя міліцэйскія пратаколы.

Сёньня старшыня Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс паведаміла Радыё Свабода пра перасьлед з боку міліцыі. Суразмоўца даводзіць, што яе, а таксама актывістаў партыі Валянціна Лазарэнку і Андрэя Воўчака вінавацяць у зробленым, нібыта, імі надпісе ля будынку суду Маскоўскага раёну. Ганна Канюс расказвае:

“Можа так стацца, што гэта не закончыцца нашым тлумачэньнем у міліцыі. Магчыма, нас будуць выклікаць. Бо гэта іх вельмі хвалюе – надпіс “Ганьба” з прозьвішчам судзьдзі Паўла Севярынца. Міліцыянты здымалі на відэа, фатаграфавалі. Вельмі яны зацікаўленыя”.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін кансультуе сябраў апазыцыі, якіх выклікаюць у суд:

“У большасьці гэта маладыя людзі – студэнты вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх школ. Усіх іх вінавацяць у парушэньні артыкулу 23.34 частка 1 Адміністрацыйнага кодэксу. У пратаколах гэта дакладна прапісана: “удзел у сходзе, на які не было дазволу выканаўчай улады”. Там прадугледжаныя розныя ступені пакараньня: папярэджаньне, штраф, адміністрацыйны арышт”.

Судзіць моладзь будзе суд Маскоўскага раёну Берасьця, дзе напярэдадні на 15 сутак арышту пакаралі Паўла Севярынца. Меркаваньне Ўладзімера Вялічкіна:

“Суду былі пададзеныя доказы, што Севярынец не зьяўляўся арганізатарам. Аднак судзьдзя выканала загад і абвінаваціла Севярынца. Аўтаматычна гэта цягне наступствы, маўляў, усе прысутныя – таксама ўдзельнікі несанкцыянаванага сходу. Я мяркую так, што й пакараньне Паўла Севярынца зьдзейсьнілі дзеля таго, каб падвесьці іншых пад адміністрацыйную адказнасьць”.

Сёньня сябры наведалі асуджанага Паўла Севярынца ў камэры ізалятару часовага ўтрыманьня Маскоўскага аддзелу міліцыі Берасьця. Каб перадаць вязьню вопратку і сродкі асабістай гігіены, наведнікі заплацілі больш за 45 тысяч рублёў – па тры тысячы за кожныя суткі ўтрыманьня Паўла Севярынца.

У найбліжэйшы час Берасьце наведае палітык Аляксандар Мілінкевіч. Яго камэнтар да сытуацыі:

“Улада ў стадыі агоніі. Сытуацыя дэманструе яе бясьсільле. Яна ня толькі ня ўмее весьці дыялёг з грамадзтвам, але дзейнічае мэтадамі, якія ніколі не дадуць выніку. Вельмі прыкра, што судзьдзяў, пракурораў і міліцыянтаў прымушаюць жорстка парушаць законнасьць. Усё гэта фіксуем. Будзем накіроўваць ім лісты-папярэджаньні пра парушэньні імі закону. Будзем вывешваць іхныя прозьвішчы ў інтэрнэце”.

Берасьце, 22.08.2007. Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту. У судзе Маскоўскага раёну Берасьця тлумачэньні дае міліцыянт Тарасевіч – адзін з тых, хто затрымліваў Паўла Севярынца і ягоных сяброў У судзе Маскоўскага раёну Берасьця тлумачэньні дае міліцыянт Тарасевіч – адзін з тых, хто затрымліваў Паўла Севярынца і ягоных сяброў

Берасьце, 22.08.2007. Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту. Судзьдзя Вольга Сьмірнова (у цэнтры) будзе судзіць і паплечнікаў Паўла Севярынца Судзьдзя Вольга Сьмірнова (у цэнтры) будзе судзіць і паплечнікаў Паўла Севярынца

• Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам, 20.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG