Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: калегія абласнога суду не задаволіла скаргі К.Шацікавай


Радыё Свабода Сёньня калегія Магілёўскага абласнога суду на чале з намесьнікам старшыні абласнога суду Ігарам Прошкам не задаволіла скаргі Крысьціны Шацікавай на пастанову Ленінскага суду Магілёву.

Калегія абласнога суду не матывавала свайго рашэньня. Крысьціна Шацікава і ейная адвакатка цяпер будуць зьвяртацца да старшыні Магілёўскага абласнога суду з мэтай апратэставаньня дзеяньняў Калегіі абласнога суду.

29 чэрвеня Ленінскі суд пад старшыняваньнем судзьдзі Сяргея Каралёва не знайшоў падстаў, каб адмяніць пастанову пракуратуры гэтага ж раёну. Пракуратура адмовілася прыцягваць да адказнасьці міліцыянтаў, якія 23 сакавіка гвалтам даставілі Шацікаву ў псыхіятрычную лякарню. Пракуратура таксама ня выявіла парушэньняў і з боку адміністрацыі лякарні, дзе цягам трох сутак знаходзілалася актывістка. Судзьдзя Каралёў патлумачыў пры гэтым, што суд ня можа змусіць пракуратуру заводзіць крымінальныя справы.

Крысьціну Шацікаву 23 сакавіка гвалтоўна даставілі ў псыхіятрычную лякарню і пратрымалі там тры дні. Падставай для шпіталізацыі сталася, нібыта, скарга суседзяў Шацікавай.

У красавіку Крысьціна Шацікава прайшла незалежнае абсьледаваньне ў Асацыяцыі незалежных псыхіятраў Расеі пры Маскоўскім цэнтры правоў чалавека. Мэдычныя экспэрты Асацыяцыі прызналі Крысьціну Шацікаву псыхічна здаровым чалавекам.

• Суд не задаволіў скаргі К.Шацікавай на пракуратуру, 29.06.2007 • Магілёў: пракуратура не задаволіла скаргі Крысьціны Шацікавай, 11.05.2007
XS
SM
MD
LG