Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Абласны суд адмовіў Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы


Браніслава Станкевіч, Віцебск Тацяна Севярынец зьвярнулася да Судовай калегіі Віцебскага абласнога суду з тым, каб адмяніць рашэньне Першамайскага раённага суду, які пацьвердзіў законнасьць ейнага звальненьня. Аднак абласны суд ейнай скаргі не задаволіў.

Маці вядомага палітыка, настаўніцу расейскай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам звольнілі зь сярэдняй школы №40, нібыта, за прагулы.

У судзе яна спрабавала давесьці, што з 26-га да 31-га сакавіка ёй быў дадзены адпачынак за ўласны кошт. Кастусь Севярынец, давераная асоба спадарыні Тацяны, прыцягнуў увагу Калегіі да таго факту, што кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі скарыстала неўнармаванасьць асобных актаў працоўнага заканадаўства, каб звольніць настаўніцу-апазыцыянэрку.

Тацяна Севярынец лічыць, што ейнае звальненьне мае палітычныя прычыны, бо загадчык аддзелу адукацыі неаднаразова папракаў яе за апазыцыйныя погляды.

• Суд адмовіў Тацяне Севярынец у аднаўленьні на працы, 18.06.2007 • Тацяна Севярынец: “Суд прайграла ня я, прайгралі яны!”, 18.062007
XS
SM
MD
LG