Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Мазынскі: “Забараняюць усё свабоднае, ня толькі тэатар”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі кажа, што быў шакаваны дзеяньнямі міліцыі супраць “Свабоднага тэатру”. Паводле Мазынскага, дзеяньні сілавікоў – люстраны адбітак сытуацыі ў краіне.

“Яны ўжо з лялькамі пачынаюць змагацца, з тэатрам, што тут казаць? Хаця б была п’еса пра палітыку... Яны ж мусілі б ведаць хоць словы з гэтай п’есы, прачытаць яе, паглядзець, ці ёсьць там што-небудзь супраць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і ягонага рэжыму? А навошта яны, нічога ня ведаючы, туды палезьлі? А калі там ў п’есе ёсьць пра таталітарны рэжым, дык тады трэба ўсіх забараняць. Шэксьпіра трэба забараняць, усю клясыку. Чэхава, Дастаеўскага. Толькі Лопэ дэ Вэга трэба іграць, і то у яго ёсьць п’еса “Сабака на сене”, дык яшчэ падумаюць, на каго гэта намякаюць. Трэба пакідаць толькі апэрэтку”.

Нагадаем, ўвечары 22 жніўня міліцыянты, амонаўцы і прадстаўнікі спэцслужбаў ўварваліся на спэктакль “Свабоднага тэатру” па п’есе ангельскага драматурга Эдварда Бонда “Адзінаццаць кашуль”, якая прысьвячаецца тэме гвалту ў школьным асяродку. Спэктакль праходзіў на прыватнай кватэры. Болей за 50 актораў, гледачоў і замежных гасьцей тэатра былі адвезеныя ў Савецкі РУУС Менску, дзе ў іх ўзялі тлумачэньні. Міліцыянты спасылаліся на сыгнал ад суседзяў, якія нібыта скардзіліся на шум. Каля другой гадзіны начы апошні з затрыманых быў адпушчаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG