Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Вораг робіць тое, што павінян зрабіць сябар”


Радыё Свабода, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 23 жніўня ў розныя гады мінулага.

“Вольная Беларусь” у 1917 годзе прыходзіць да высновы: “Вораг робіць тое, што павінян зрабіць сябар. Немяц ні заводзіць спрэчак, што беларусаў німа, — ён разважыў гэта пытаньне даўно, і там у забранай часьці Беларусі, будуе школы, робіць курсы, друкуе падручнікі. Мала гэтага, ён рыхтуецца зьдзівіць цэлы сьвет заявай, што ў Дзяржаві Расійскай, па берагах Немна і Дзьвіны вынайшоў цэлы асобны народ с сваім уласным бытам, с асобнай культурай, звычаямі і мовай”.

“Віцебскі пролетарый”, 1937 год. Газэта азнаямляе з пастановай журы ўрадавай камісіі па конкурсе на лепшы падручнік гісторыі для 3-4 клясаў: “Аўтары не бачаць ніякай станоўчай ролі ў дзеяннях Хмяльніцкага ў XVIII стагоддзі, у яго барацьбе супроць акупацыі Украіны панскай Польшчай і султанскай Турцыяй. Факт пераходу, скажам, Грузіі ў канцы XVIII стагоддзя пад пратэктарат Расіі, таксама як факт пераходу Украіны пад уладу Расіі, разгледжваецца аўтарамі як абсалютнае зло, па-за сувязі з канкрэтнымі гістарычнымі ўмовамі таго часу”.

“ЛіМ”, год 1947. М.Модэль піша пра беларускую опэру: “...была высунута задача больш грунтоўнага раскрыцця сувязяў Кастуся Каліноўскага з беларускім народам, рускім рэвалюцыйна-вызваленчым рухам, паказу барацьбы Кастуся з соцыяльна-чужымі элементамі ў беларускім народзе. Не ўсё яшчэ ўдалося аўтарам зрабіць у гэтым кірунку, але опера ў выніку дапрацоўкі зрабілася ідэйна больш выразнай”.
XS
SM
MD
LG