Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебск: скаргу Тацяны Севярынец разглядае абласны суд


Браніслава Станкевіч, Віцебск Сёньня калегія Віцебскага абласнога суду разглядае скаргу Тацяны Севярынец. Яна аспрэчвае рашэньне Першамайскага райсуду, які 18 чэрвеня адмовіў ёй у аднаўленьні на працы.

Маці вядомага палітыка, настаўніцу расейскай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам звольнілі з працы ў сярэдняй школе №40 нібыта за прагулы.

Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзела адукацыі Ўладзімер Шлома. Але праз колькі дзён ён адмяніў уласнае рашэньне, і, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што “прагуляла” 6 працоўных дзён.

Звальненьне з працы яна лічыць сьвядомым ціскам з боку адміністрацыі Першамайскага раённага аддзелу адукацыі за яе апазыцыйныя палітычныя погляды.

• Суд адмовіў Тацяне Севярынец у аднаўленьні на працы, , 18.06.2007 • Тацяна Севярынец: “Суд прайграла ня я, прайгралі яны!”, 18.06. 2007
XS
SM
MD
LG