Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Горад сьвятога Губэрта” — новы кніжны праект


Сяргей Астраўцоў, Горадня Рух “За свабоду” паведаміў, што распачынае кніжную сэрыю “Гарадзенская бібліятэка “Горад сьвятога Губэрта”.

У сэрыю ўвойдуць кнігі, прысьвечаныя гістарычнай спадчыне гораду над Нёманам, яго людзям і традыцыям. Паводле задумы аўтараў праекту, на беларускай мове будуць выдадзеныя і тыя творы, што не спадабаліся ідэалягічным органам, напрыклад, падручнік “Гродназнаўства”.

Паведамляецца, што апекавацца кніжным праектам будзе Аляксандар Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG