Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зарэгіструюць “Вясну”?


Алег Грузьдзіловіч, Менск 23 жніўня Міністэрства юстыцыі Беларусі павінна вызначыцца, ці будзе яно рэгістраваць праваабарончую арганізацыю “Вясна”. У гэты дзень заканчваецца тэрмін разгляду дакумэнтаў на рэгістрацыю, якія месяц таму падалі праваабаронцы.

Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі спыніў дзейнасьць “Вясны” ў 2003 годзе, але праваабаронцы абскардзілі гэта ў ААН. У пачатку жніўня 2007 году Камітэт правоў чалавека ААН заявіў, што ліквідацыя “Вясны” была незаконнай і заклікаў улады Беларусі зноў зарэгістраваць праваабарончую арганізацыю.

“Законных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі ўлады ня маюць, але мы не выключаем, што рашэньне будзе адкладзенае, каб пасьля зноў нам адмовіць”, -- лічыць былы кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG