Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь міліцыі пачалі выпускаць гледачоў “Свабоднага тэатру”


Алег Грузьдзіловіч, Менск З Савецкага РАУС міліцыі выйшлі першыя гледачы “Свабоднага тэатру”, якіх затрымалі разам з акторамі на пастаноўцы п’есы “Адзінаццаць кашуль”.

“Ва ўсіх затрыманых спачатку бяруць тлумачэньні, потым адпускаюць. Пачалі з тых, у каго ёсьць пашпарты, і непаўналетніх. Да актораў чарга яшчэ не дайшла”, - паведаміў рэжысэр “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін.

Нагадаем, каля 50 актораў і гледачоў, у тым ліку 5 замежнікаў былі затрыманыя ў прыватным доме ў Менску падчас спэктаклю незалежнага “Свабоднага тэатру”. Гэта адбылося прыкладна а 9-ай гадзіне вечара. Дагэтуль людзей трымаюць ў памяшканьні Савецкага РАУС. Людзі скардзяцца на сьпякоту і адсутнасьць вады.
XS
SM
MD
LG