Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Міліцыянты перапісваюць затрыманых актораў і гледачоў “Свабоднага тэатру”</B>


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода рэжысэр тэатра Мікалай Халезін. “Перапісваюць усіх па чарзе. Актораў і гледачоў, нават непаўнагадовых дзяцей. Прэтэнзіяў пакуль ніякіх ня выставілі, відаць, яшчэ не прыдумалі. Абыходзяцца з намі карэктна. Спадзяюся, што адпусьцяць да ночы.”

На гэтых словах Мікалай Халезін спыніў размову. Пасьля болей як 15 хвілін ягоны тэлефон не адказвае.

Нагадаем, усяго ў Савецкі райаддзел міліцыі Менску дастаўлена каля 50 актораў і гледачоў “Свабоднага тэатру”, якія ўдзельнічалі ў пастаноўцы і праглядзе спэктаклю “Адзінаццаць кашуль” паводле п’есы Эдварда Бонда. Спэктакль праходзіў у прыватным доме, у які ўварваліся міліцыянты і спаслаліся нібыта на “скаргу суседзяў на шум”.
XS
SM
MD
LG