“Тое, што адбылося 19 жніўня і ў наступныя дні – беззаконьне. Як і шмат з таго, што творыцца цяпер у Беларусі. За гэтае беззаконьне давядзецца адказваць перад судом чалавечым і судом Божым. “Якім судом судзіце, такім і вас судзіць будуць”, – нагадаў я суду Эвангельле паводле Мацьвея. І я лічу: тыя, хто верыць у Бога і Беларусь, перамогуць”.
Павал Севярынец у судзе Маскоўскага раёну Віцебску пасьля абвяшчэньня прысуду – 15 сутак арышту за “паўторнае парушэньне Закону аб сходах і масавых мерапрыемствах”.