Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Начная аБЛОГа 22 жніўня


Юлія Шарова, Менск Агляд форумаў і блогаў белнэту

На форумах парталу абмяркоўваюць тое, што Беларусь своечасова аплаціла ліпеньскія рахункі за расейскі газ. Як паведамляе агенцтва БелТА, “Белтрансгаз” пералічыў “Газпрому” амаль 145 мільёнаў даляраў за паліва, атрыманае ў ліпені. Камэнтары:

“Чакаем, што з гэтай нагоды скажа “Газпром”.

“Грошы знайшлі. Velcom своечасова прадалі”.

“Я так разумею, своечасовая аплата ўжо стала прадметам гордасьці. Але...”

Блогерка зьдзіўляецца: “Паслухайце, а з чаго такі рэзананс вакол продажу долі Вэлкома? “Не паведамілі суму, не пацьвярджаюць інфармацыю...” А што, абавязаныя паведамляць, пацьвярджаць і ўводзіць усіх ахвочых у дэталі кантракту? Звычайная трансакцыя паміж удзельнікамі таварыства з абмежаванай адказнасьцю, дзе адзін з удзельнікаў рэалізаваў сваё права перавагі на набыцьцё долі іншага ўдзельніка, і зусім не абавязаны пісаць пра гэта ў газэтах. Думаю, дарэчы, што неўзабаве хваля чутак пойдзе на другі віток, бо лягічна меркаваць, што гэтая трансакцыя ёсьць толькі прамежкавым этапам”.

На сайце абмяркоўваюць заявы кіраўніка камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Савету рэспублікі Мікалая Чаргінца, які зьяўляецца прыхільнікам ідэі, каб беларускія жаўнеры былі міратворцамі ў праблемных кропках. Спадар Чаргінец адзначае, што ў Беларусі няма такога заканадаўства, якое забараняла б беларусам удзельнічаць у міратворчым кантынгенце. Рэакцыі чытачоў сайту “Нашай нівы”.

«А як наконт Канстытуцыі?! Гэта яму хіба не заканадаўства?!»

«Згодзен. У пэрспэктыве трэба будзе ўсю гэтую армаду амапу, мянтоў ды іншых кудысьці дзяваць. Назад у вёску не паедуць. У іх адна дарога будзе – у рэкет ісьці. Дык хай едуць у Аўган, ці Ірак. Ня увесь жа час на апазыцыйных маладзёнах трэнавацца».

«У самім факце ўдзелу краіны ў міратворчых сілах нічога асабліва заганнага няма. Наколькі я ведаю, такія сілы не фармуюцца шляхам прызыву. Гэта значыць, што звычайнага жаўнера тэрміновай службы туды не накіруюць. Ідуць кантрактнікі, добраахвотна й за грошы. Думаю, што ў Беларусі таксама шмат знойдзецца аматараў такім чынам паправіць сваё матэрыяльнае становішча. Ва ўсялякім разе, тыя самыя ўкраінцы ўжо ў Іраку паваявалі й нават пару чалавек загінула. Але не чуваць было, што іх туды пагналі сілай, яны ведалі, што ішлі на рызыку”.

Блогер апавядае: “Хвалюся адной бізнэсвумэн, гаспадыні забягалаўкі, што схуднеў на 9 кіляграмаў. Яна глядзець гэтак непаразумела:

-Якія дыеты? Я заўсёды мела свой рэцэпт. -Ну дык? -Кава, нэрвы, цыгарэты. Ні ў чым сябе не абмяжоўваю. -Мне не пасуе, на жаль. -Тады набудзь сабе кавярню”.
XS
SM
MD
LG