Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ўварвалася на спэктакль “Свабоднага тэатру”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Менскія амонаўцы ўварваліся на спэктакль “Свабоднага тэатру” “Адзінаццаць кашуль”, які праходзіў у прыватным доме ў Сельгаспасёлку ў Менску.

“Спэктакль прыпынены. Нам кажуць, што тут нібыта праходзіць “нешта незаконнае”. Паводле тэлефонных размоваў, якія вядуць амонаўцы са сваім начальствам, усіх могуць адвесьці ў пастарунак”, – паведаміў Свабодзе па тэлефоне рэжысэр Вольнага тэатра Мікалай Халезін. Усяго, паводле Мікалая Халезіна, міліцыя трымае каля 50 чалавек. Гэта акторы самадзейнага тэатру, гледачы, у тым ліку школьнікі, замежныя госьці.

П’еса ангельскага драматурга Эдварда Бонда “Адзінаццаць кашуль” прысьвячаецца праблеме гвалту ў школьным асяродзьдзі. Але, паводле актораў Вольнага тэатру, “пры жаданьні можна і тут убачыць палітыку”.

Мікалай Халезін пракамэнтаваў сёньняшнія падзеі ў тэатры гэтак: “Мяркуючы па гэтых дзеяньнях ўладаў, найвялікшая пагроза ўладам сыходзіць ад тэатру. Вырашана зь ім разабрацца, і тады, падазраю, усе праблемы краіны будуць вырашаныя”.
XS
SM
MD
LG