Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Леанід Маракоў


Радыё Свабода У чацьвер, 23 жніўня, ад 10.00 да 11.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць пісьменьнік і дасьледчык гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў.

Паводле ягоных дадзеных, ад сярэдзіны жніўня 1937 году да лістападу 1938-га ў сутарэньня НКУС было забіта больш за 10 тысячаў чалавек.

За дзесяць апошніх гадоў энтузіяст-адзіночка выдаў дзевяць тамоў энцыкляпэдычнага даведніка пра трагедыю ўсёй нацыі. Толькі што ў крамах зьявілася ягоная апошняя кніга “Ахвяры і каты”, дзе акрамя імёнаў загіблых называюцца прозьвішчы тых, хто непасрэдна зьнішчаў абвінавачаных у антысаветызьме ды нацыяналізьме.

Пытаньні Леаніду Маракову можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Мараковым.
XS
SM
MD
LG